Усяго патроху44

У Александрыі пакажуць «купальскі» цырк

Падрыхтоўка да галоўнага купальскага фестывалю «Александрыя збірае сяброў» ідзе поўным ходам, ужо адбылося два пасяджэнні яго пастаяннага аргкамітэта. Прыгожае купальскае свята будзе праходзіць на сваёй традыцыйнай пляцоўцы ў Шклоўскім раёне 8 і 9 ліпеня.

Яго праграма абяцае быць надзвычай цікавай. Акцэнт, як адзначыла першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама Алена Баброва, будзе зроблены менавіта на міжнароднасці. Калі летась да пастаянных удзельнікаў форуму Беларусі, Расіі і Украіны далучылася Літва, то сёлета завітаюць прадстаўнікі Эстоніі, Латвіі, Польшчы і Германіі.

Разыначкай фестывалю стане вялікае эстрадна-цыркавое шоу «Купалле крочыць па планеце», білеты на якое паступяць у продаж ужо з 1 красавіка. Прадстаўленне завершыцца яшчэ адным грандыёзным шоу — парадам феерверкаў з удзелам гасцей з іншых краін.

Вялікае купальскае свята прапануе прыняць удзел у пазнавальнай квэст-гульні «У пошуках папараць-кветкі», якая дасць магчымасць далучыцца да народных традыцый нашых продкаў. Ёсць добрая нагода папрактыкавацца ў вырабе купальскіх вянкоў і прыняць удзел у спецыяльным конкурсе. На Купалле запрошаны фальклорныя калектывы і майстры дэкаратыўна-прыкладного мастацтва краін-суседак, якія пазнаёмяць са сваімі абрадамі і пачастуюць нацыянальнымі стравамі. У праграме свята шмат відовішчных конкурсаў і прэзентацый, выставак і майстар-класаў. Як заўсёды на свяце будзе шмат смачнай ежы і напояў, для дзяцей — гульняў і забаў, для дарослых — захапляльных шоу, у тым ліку і паветранае з удзелам парашутыстаў.

На Купалле ў Александрыю прыедуць папулярныя беларускія, украінскія і расійскія артысты. Сярод іх — спявачка з Украіны Ірына Білык, а для аматараў бардаўскай песні будзе спяваць вядомы выканаўца з Германіі Ціна Айсбрэнэр. Вядуцца перамовы наконт удзелу ў фестывалі расійскіх зорак Таццяны Буланавай, Мікіты Праснякова і гурта «Рукі ўверх».

Каментары4

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Туфлі — 400 рублёў». Выпускнікі дзеляцца, у колькі абышліся іх вобразы2

«Туфлі — 400 рублёў». Выпускнікі дзеляцца, у колькі абышліся іх вобразы

Усе навіны →
Усе навіны

Ізраіль ударыў па Тэгеране. Атакавана таксама штаб-кватэра Мінабароны Ірана3

Папулярная гродзенская блогерка прарэкламавала краму з таварамі, вырабленымі ў калоніях. Аўдыторыя не ацаніла10

У Беларусі на вуліцах з’явіліся чырвоныя канапы. Вось што гэта значыць5

За палітыку асудзілі шматдзетнага бацьку-верніка. Яго жонка памерла два гады таму8

Іранцы ўцякаюць з буйных гарадоў, на дарогах заторы — Нетаньяху абяцае новыя ўдары4

ДАІ назвала, колькі выпускнікоў аўташкол здаюць з першай спробы і як змяніўся парадак прыёму экзаменаў1

Кіроўца рэйсавага аўтобуса Мінск-Вільня спрабаваў правесці 50 блокаў цыгарэт. Яго затрымалі проста на мяжы1

ГУР правёў новую дыверсію: абясточыў аб’екты расійскага ВПК у Калінінградзе2

Як прайшоў вогненны фестываль «Свята Сонца» ў Дудутках ШМАТ ФОТА7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Туфлі — 400 рублёў». Выпускнікі дзеляцца, у колькі абышліся іх вобразы2

«Туфлі — 400 рублёў». Выпускнікі дзеляцца, у колькі абышліся іх вобразы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць