Грамадства2424

Сямейная пара з Мінска зняла на ВІДЭА сваё затрыманне міліцыяй

Чытачы «Нашай Нівы» даслалі ў рэдакцыю відэа сваіх прыгодаў на Дзень Волі. 

Паводле іх словаў, яны хацелі патрапіць дадому, але натыкнуліся на міліцэйскі кардон, які іх не прапускаў. 

Пасля словаў аднаго з міліцыянераў «Может, можно уже? Может, одного?» пару прапусцілі за кардон, дзе адразу ж скруцілі. 

Вызвалілі іх з Маскоўскага РУУС каля 22-й вечара.

«Мы адразу былі на праспекце, калі людзі збіраліся. Мой муж працуе на Кузьмы Чорнага, мы з ім пайшлі дадому. На скрыжаванні Чорнага і Сурганава стаялі людзі і ў цывільным, і міліцыя. Нам трэба было дадому — а іншай дарогі не было, бо прайшла ўжо вестка, што метро закрытае. Ідзём, і гэтыя людзі стаяць — яны сказалі, што тут нельга ісці. Але нам жа дадому трэба, мы кажам — а як нам прайсці дадому? Чаму я не магу? Тут яны разыходзяцца, з-за спіны вылятаюць нейкія людзі і проста хапаюць майго мужа. І мяне вось так (закручвае руку за спіну). Я пачала крычаць — схапілі нейкія людзі ў чорным, без апазнавальных знакаў. Мужа білі, мяне не білі, толькі тварам да зямлі і не давалі глядзець па баках. Не было такога моманту, каб набраць у міліцыю ці маці роднай. Гэтыя людзі перадалі нас людзям у форме, тыя закінулі ў МАЗ. Там стаялі нейкія людзі, яны вельмі груба сябе вялі, на ўсе пытанні яны казалі «заткніся» — гэта самае мяккае слова было. Я такога абыходжання з чалавекам — сабой у дадзеным выпадку — раней нават уявіць не магла. Пасля прыехаў нейкі бусік, там не было сядзенняў, нас туды запіхнулі. Мне, як дзяўчыне, прапанавалі месца. Мужчыны сядзелі на падлозе, на каленях — хто як. Тэлефоны адабралі, на ўсе пытанні, куды нас вязуць нам раілі сціхнуць, так бы мовіць. У РУУСе былі ад 14-ці гадзін. Ужо там нічога асаблівага не было, так — супрацоўнікі ўсё хіханькі-хаханькі з нас рабілі. Быў у нашай кампаніі нават мужык у тапках, які проста выйшаў пакурыць з пад'езду. І быў хлопец, які працуе ў краме на Якуба Коласа. Ён выйшаў сабе купіць паесці, а яго забралі — крама засталася без супрацоўніка. Было некалькі нецвярозых, так. Відаць, такіх пасля і пакажуць па БТ», — расказала затрыманая Наталля.

Каментары24

Цяпер чытаюць

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну9

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

Усе навіны →
Усе навіны

Як Бэнксі ўсталяваў статую ў цэнтры Лондана і што яе чакае

Беларускі тхэквандыст упершыню ў гісторыі выканаў удар з развароту на 540 градусаў ВІДЭА6

Свіслацкая раёнка паспрабавала прапіярыць кіраўніка райвыканкама — атрымалася як заўсёды7

Зяленскі анансаваў рэформу УСУ: заробкі пехацінцаў вырастуць да 9 тысяч даляраў5

Трамп абвясціў новую гандлёвую вайну Еўропе13

Жыхар Гаагі рыхтаваў замах на дзвюх прынцэс Нідэрландаў — Амалію і Алексію

Турагенцтвы паведамляюць пра адмену рэйсаў у Тайланд. Магчыма, гэта рэха вайны ў Іране

Ціханоўская, Бабарыка і Калеснікава разам спелі на 75‑годдзі Уладзіміра Цэслера31

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну9

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць