Свет11

Манахі могуць стрываць многае, але толькі не дыял-ап

Калі чалавек ступае на манаскую сьцяжыну, то заміраецца з тым, што будзе весьці спартанскі лад жыцьця: малітвы, цнота й самотнае сузіраньне зводдаль ад мітульгі ды шуму сучаснага сьвету. Але гэтым традыцыйным уяўленьням пра манаскае жыцьцё кідае выклік абшчына каталіцкіх манахаў, што месьціцца на атоцы ў паўднёва‑заходнім Уэльсе.

Калі чалавек ступае на манаскую сьцяжыну, то заміраецца з тым, што будзе весьці спартанскі лад жыцьця: малітвы, цнота й самотнае сузіраньне зводдаль ад мітульгі ды шуму сучаснага сьвету.

Але гэтым традыцыйным уяўленьням пра манаскае жыцьцё кідае выклік абшчына каталіцкіх манахаў, што месьціцца ў паўднёва‑заходнім Уэльсе, на атоцы Колдзі, у збудаваным стагодзьдзе таму абацтве.

Стаміўшыся ад свайго маруднага падключэньня да інтэрнэту па дыял‑апе тэхнічна прасунутыя браты ўсталявалі на кляшторнай званіцы прымач бесправаднога інтэрнэту.

На Колдзі жыве ўсяго 15 манахаў. Праўда, улетку манахі зарабляюць на турыстах — даюць агледзець востраў, бяруць грошы за пераправу — але ўвогуле з сродкамі ў іх ня тое каб надта.

Грошы на ўтрыманьне кляштара й іншыя жыцьцёвыя выдаткі брація здабывае, прадаючы ўласныя тавары: шакаляд, духі, кнігі й дыскі пра манаскае жыцьцё. Усім гэтым яны гандлююць праз свой сайт, створаны шэсьць гадоў таму, калі ў іх зьявіўся тэлефонны інтэрнэт. Тавары маюць шалёны посьпех. Але як што канал сувязі абы‑які, а да хутчэйшых бесправадных сетак, якімі карыстаюцца жыхары Тэнбі, суседняга гарадка на ўзьбярэжжы, доступу няма, манахі вырашылі, што зь іх досыць.

«Трываньне — адна з рысаў манаскага жыцьця, але гэтае маруднае падключэньне па дыял‑апе выпрабоўвала нават трываньне нашае браціі, — патлумачыў абат кадзійскага брацтва, айцец Дэніэл. — Шырокапалосны доступ — зусім іншая справа. Мы ведалі, што нам патрэбная больш хуткая сувязь, але амаль страцілі надзею, спрабуючы знайсьці прымальны варыянт хуткаснага падлучэньня, кшталту таго, якім карыстаюцца ў мэтраполіі. Цяпер, калі ў нас ёсьць сучасны высакахуткасны канал сувязі, мы будуем вялікія пляны на разьвіцьцё сваёй камэрцыйнай дзейнасьці.

Паводле inopressa.ru

Каментары1

Цяпер чытаюць

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты10

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння — Дзень Волі. 108 гадоў таму была абвешчана незалежнасць БНР3

Навукоўцы знайшлі спосаб ператвараць пластыкавыя бутэлькі ў лекі ад цяжкай хваробы1

Польская канькабежка, якая на Алімпіядзе атрымала каньком пад вока, расказала, як гэта перажыла

На адной з магіл на беларускіх могілках паставілі сцяг «Вагнера» ФОТАФАКТ8

«Вы нават не ўяўляеце, наколькі моцна яны хочуць заключыць здзелку». Трамп расказаў пра перамовы з Іранам3

У «Вялікім камні» замахнуліся на будаўніцтва самага вялікага ў Еўропе аб'екта4

Стала вядома, па якіх харчовых таварах у Беларусі фактычна няма імпарту1

Ва Украіне мужчына паслаў сваёй сям'і смертаносную пасылку з выбухоўкай1

«Некаторыя змогуць адказаць гадоў праз пяць». Беларуска спытала тых, хто эміграваў у Польшчу, а потым вярнуўся, ці не шкадуюць яны12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты10

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць