Здарэнні

Дакумент: Электрычка ўрэзалася ў цягнік «Масква — Брэст» на хуткасці 45 км/г

Фота: Interfax.ru

У распараджэнне Еўрарадыё трапіла хроніка падзеяў, складзеная пасля крушэння цягніка №3 «Масква — Брэст» на захадзе сталіцы Расіі. Дакумент апісвае тое, што адбываецца ў электрычцы №6919, якая 8 красавіка каля 22:40 сутыкнулася з цягніком №3 на перагоне Кунцава-1 — Філі.

Здарэнне названае «несанкцыянаваным сыходам». З дакумента вынікае, што электрычкай кіравалі два чалавекі. Стаж працы машыніста І.В. Дзюжыкава — усяго каля года. Але досвед працы памочніка машыніста В.А. Келямбета нашмат большы — каля 9 гадоў.

Электрычка адправілася са станцыі «Масква-пасажырская-Смаленская» па раскладзе. Праз некалькі хвілін машыніст пераканаўся ў спраўнасці тармазоў цягніка. 

Аднак у 22:14, калі электрычка была недалёка ад станцыі Кунцава-1, адбылася няштатная сітуацыя, якая прывяла да спрацоўвання клапанаў аўтастопу. Цягнік спыніўся на токараздзеле, машыніст апусціў токапрымач і паспрабаваў зарадзіць тармазную магістраль, «адпусціўшы» тармазы.

Фота: крыніцы Еўрарадыё

Але «праз неадключэнне ЭПК [электрапнеўматычныя клапаны аўтастопу. — Еўрарадыё]« ціск у тармазной магістралі ўпаў. «Праз няўдалыя дзеянні машыніст Дзюжыкаў І.В. дапусціў спусташэнне тармазной магістралі. З прычыны чаго адбыўся несанкцыянаваны рух цягніка назад, на перагон Кунцава — Філі з наступным сутыкненнем пры хуткасці 45 км/г з лакаматывам цягніка №3 спалучэннем «Масква — Брэст», — сказана ў хроніцы. У апошнім абзацы дакумента пералічаныя іншыя памылкі, дапушчаныя машыністам.

У выніку крушэння некалькі вагонаў сышлі з рэек. Больш за 50 чалавек пацярпелі, 15 з іх былі шпіталізаваныя. Сярод пацярпелых было шэсць грамадзянаў Беларусі. Да раніцы 9 красавіка ў лякарнях Масквы заставалася шэсць чалавек, стан якіх ацэньваўся як сярэдне цяжкі.

«Лакаматыўнай брыгады былі прынятыя ўсе захады, каб перавесці пасажыраў з хваставых вагонаў у галаўныя і пазбегнуць іх траўміравання», — сказана ў хроніцы. Мяркуючы па відэа, знятым адной з пасажырак электрычкі, перад сутыкненнем з цягніком людзі сапраўды паспелі пакінуць апошнія вагоны. У электрычцы працуе гучная сувязь — чуваць, як машыніст кажа: «Нічога не атрымліваецца!».

Электрычка каціцца па рэйках больш за чатыры хвіліны, потым адбываецца сутыкненне:

Каментары

Цяпер чытаюць

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Усе навіны →
Усе навіны

З кім людзі гатовыя дзяліцца больш ахвотна, а з кім — менш, і пры чым тут палітыка?

«Ціса» ў Венгрыі атрымала нават больш парламенцкіх мандатаў, чым меркавалася папярэдне6

Дзявятая планета Сонечнай сістэмы: ці блізкія мы да разгадкі яе таямніцы?3

Meta збіраецца праз штучны інтэлект звольніць 8 тысяч работнікаў3

Беларусы масава перасаджваюцца на горныя ровары5

У Германіі за год падстрэлілі каля 3 тысяч радыеактыўных дзікоў5

У клецкай паліклініцы пацыенты пабіліся за месца ў чарзе. Цяпер будзе суд

У «Вялікім камені» стварылі Інстытут выдатных інжынераў

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць