Усяго патроху

Знойдзена галоўная прычына гульні ў лятарэю

Па‑навуковаму падысьці да пытаньня «Што штурхае людзей на пакупку лятарэйных білетаў?» вырашылі дасьледчыкі ўнівэрсытэту Карнэгі‑Мэлана й пасьля сэрыі экспэрымэнтаў атрымалі заканамерны адказ.

Па‑навуковаму падысьці да пытаньня «Што штурхае людзей на пакупку лятарэйных білетаў?» вырашылі дасьледчыкі ўнівэрсытэту Карнэгі‑Мэлана й пасьля сэрыі экспэрымэнтаў атрымалі заканамерны адказ.

Дзяржаўныя лятарэі вятраюць у выглядзе выйгрышу ў сярэднім толькі 53 цэнты з кожнага даляра, выдаткаванага людзьмі на білеты, адзначаюць навукоўцы. Аднак чамусьці людзі ахвотна ідуць на рызыку ў надзеі на выйгрыш, хоць ведаюць, што іхнія шанцы на посьпех — мізэрныя.

Каб выявіць заканамернасьці ў такіх паводзінах, аўтары дасьледаваньня «рэкрутавалі» добраахвотнікаў на аўтобуснай станцыі Пітсбургу ды папрасілі іх запоўніць анкеты. Прычым людзей падзялілі на дзьве групы (самі паддосьледныя пра гэта ня ведалі).

Першай групе давалі анкеты з пытаньнем «Ваш гадавы даход?» і варыянтамі «ад $100 да 200 тысяч» ,»ад $200 да 300 тысяч» і гэтак далей. У другой групы на тое ж пытаньне варыянты адказаў былі такімі: «менш за $10 тысяч», «ад $10 да 20 тысяч», «ад $20 да 30 тысяч», «ад $30 да 40 тысяч» і гэтак далей.

Атрымалася, што як бы ні разьмяркоўваліся даходы людзей у кожнай з выпадкова складзеных груп, у першай — большасьць рэспандэнтаў аказвалася ў левай частцы прапанаванай шкалы даходаў, а ў другой групе — у сярэдзіне ці ў правай частцы. Адпаведна паддосьледных зь першай групы навукоўцы прымусілі псыхалягічна адчуваць сябе больш беднымі, а ў другой — больш багатымі.

Далей кожнаму давалі па $5 (нібыта за дапамогу ў апытаньні) й тут жа прапаноўвалі купіць лятарэйныя білеты зь сьціральным слоем.

У групе «бедных» сярэдняя колькасьць купленых білетаў на аднаго чалавека склала 1,27, а ў «багацейшай» групе — 0,67.

Далей вопыт ускладнілі. Паставілі яшчэ адзін экспэрымэнт, падобны да папярдняга. Але ў ім дасьледчыкі ўскосна нагадвалі паддосьледным, што хоць слаі насельніцтва з рознымі ўзроўнямі даходаў валодаюць і рознымі магчымасьцямі ў пляне адукацыі, працы й жыльля, у лятарэі ўсе шанцы аднолькавыя й шанец на выйгрыш расьце з павелічэньнем колькасьці купленых білетаў.

Пасьля такой «падказкі» група паддосьледных купляла ў сярэднім па 1,31 білета, а кантольная група, удзельнікам якой такі напамін не рабілі, толькі 0,54.

Дасьледчыкі робяць высновы: беднасьць — ключавы чыньнік, які штурхае людзей да пакупкі лятарэйных білетаў. Людзі спадзяюцца вырашыць зь іхняй дапамогай свае праблемы, хоць на справе заўсёдная гульня толькі пагаршае іх незайздроснае становішча.

Навукоўцы прапанавалі ўладам зьвярнуць увагу на гэтае заганнае кола.

Паводле membrana.ru

Каментары

Цяпер чытаюць

Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі3

Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэзентаваны ролік з Эмай Стоўн да «Супербоўла». Лаўрэатка «Оскара» ў ім псіхуе і ламае ноўтбукі

Дзяўчынцы ў 12 гадоў сказалі, што яна не родная, і вярнулі ў прытулак. Яе мама: «Я не справілася»20

Пасол Расіі заявіў пра працяг паставак нафты на Кубу, нягледзячы на пагрозы Трампа ўвесці пошліны2

Прыдумалі лагатып для Года беларускай жанчыны12

Некаторым беларусам з ДНЖ і замежным пашпартам трэба будзе здаваць у Беларусі адбіткі пальцаў6

Пяць прычын — у тым ліку адна фантастычная, — па якіх беларусам адключылі святло ў гарадах23

Лідары Латвіі і Эстоніі заклікалі прызначыць спецпасланніка ЕС для кантактаў з Крамлём2

Моцныя маразы адступілі. Ніжэй за 20 градусаў амаль няма

Трамп заявіў пра візіт Сі Цзіньпіна ў ЗША

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі3

Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць