Мінчука Сяргея Манкевіча забралі ў міліцыю пасля таго, як ён павесіў на акне сваёй кватэры нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг, паведамляе «Белсат». Сцяг вывешаны знутры кватэры, але акно выходзіць на будынак Міністэрства ўнутраных справаў.
Ужо зранку 25 красавіка ў кватэру спрабавалі трапіць міліцыянты. Пра гэта журналістам распавяла грамадзянская жонка Манкевіча Ірына Шашко. Па яе словах, міліцыянты заявілі, што пратакол яны складуць не з нагоды сцяга, а паводле звестак пра тое, быццам у кватэры быў шум.
«Але я не думаю, што так было, бо ён не з тых, хто п’яніца, хто будзе шумець. Я папярэдзіла міліцыянтаў, што ён сур’ёзна хворы», — патлумачыла Шашко.
-
Як праходзяць палявыя зборы ў школьнікаў — штурмаваць акопы і разбіраць аўтаматы вучаць і дзяўчат
-
Лукашэнка заклікаў Арменію быць акуратнай. «Каб не паўтарыць тое, што адбылося ва Украіне»
-
Стала вядома пра вызваленне Аляксандра Арановіча — кіроўцы аўтадома «Краіны для жыцця», якога арыштавалі разам з Ціханоўскім

Каментары