Здароўе66

Лукашэнка падтрымаў прапанову прыраўняць электронныя цыгарэты да тытунёвых вырабаў

Аляксандр Лукашэнка падтрымаў прапанову прыраўняць электронныя цыгарэты да тытунёвых вырабаў па абароце і умовах курэння.

Пра гэта паведаміла сёння журналістам начальнік упраўлення арганізацыі гандлю і паслуг Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) Віялета Бразоўская па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы аб удасканаленні прававога рэгулявання ў асобных сферах эканамічнай дзейнасці.

На нарадзе разглядаўся праект дэкрэта аб дзяржаўным рэгуляванні абароту тытунёвых вырабаў і электронных сістэм курэння. Улічваючы, што яны блізкія па спосабе спажывання, аказваным эфекце, прапануецца прымяняць да іх аднолькавыя меры дзяржрэгулявання.

«Асноўная навацыя у тым, што мы прыраўноўваем да абароту і умоваў курэння тытунёвых вырабаў электронныя сістэмы курэння і вадкасці для іх, — патлумачыла Віялета Бразоўская. — У цяперашні час у нашай краіне гэтае пытанне не ўрэгуляванае. Мы бачым, што электронныя сістэмы курэння набіраюць папулярнасць, таму было прынята рашэнне распаўсюдзіць абмежаванні і нормы, якія дзейнічаюць у дачыненні да тытунёвых вырабаў, і на электронныя сістэмы курэння».

Плануецца забараніць рэкламу электронных сістэм курэння і іх продаж непаўналетнім. Таксама будуць вызначаны месцы, дзе можна рэалізоўваць дадзеныя прылады.

З 2021 года хочуць забараніць выкарыстанне надкасавага абсталявання для захоўвання і продажу тытунёвых вырабаў. «Мы такім чынам прыбіраем гэтую таварную пазіцыю з кас, каб дзеці, якія набываюць іншыя тавары, не бачылі выявы і пачкі тытунёвых вырабаў», - патлумачыла начальнік упраўлення.

У міністэрстве лічаць мэтазгодным забараніць курэнне на пляжах, у ліфтах і аўтамабілях у прысутнасці дзяцей да 14 гадоў.

Лукашэнка даручыў дапрацаваць гэтыя нормы з улікам грамадскай думкі, а таксама прадугледзець эфектыўныя механізмы кантролю за выкананнем заканадаўства.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы3

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Усе навіны →
Усе навіны

Нацбанк выпускае залатую манету наміналам 100 рублёў4

Пурпуровае мора і трактары-амфібіі. Як на Палессі збіраюць журавіны3

Боты OpenAI атакуюць Вікіпедыю і выпрабоўваюць яе сістэмы бяспекі. Распрацоўшчыкаў ШІ абвінавацілі ў тэхнічным шкодніцтве6

У Гомелі заўзятар Марока праламаў чэрап заўзятару Францыі10

У Калінкавіцкі раён перавязуць завод з Расіі1

Пад Слуцкам падчас нелегальных гонак жонка накіравала Range Rover у Subaru мужа. Цяжка пацярпелі чацвёра2

У Беларускай чыгункі новы ідэолаг — а куды дзеўся стары?3

У Тайландзе хочуць збіраць грошы за права вылету з краіны1

Катэдж у закрытым пасёлку каля Мінскага мора купілі за 4,45 мільёна даляраў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы3

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць