«Альтэрнатыва для Германіі» ў новаабраным ландтагу Саксоніі-Анхальт адразу ж запатрабавала спыніць падтрымку Украіны і адмяніць санкцыі супраць Расіі
У зямельным парламенце Саксоніі-Анхальт партыі «Альтэрнатыва для Германіі» (АдГ) і «Саюз Сары Вагенкнехт» (BSW) прапанавалі спыніць вайсковую і фінансавую дапамогу Украіне, а таксама адмяніць санкцыі супраць Расіі, піша Deutsche Welle.

Адразу пасля ўстаноўчага пасяджэння новага ландтага ў Магдэбургу дзве партыі ўнеслі сумесную прапанову.
Яны заклікаюць парламент заявіць, што палітыка санкцый супраць Расіі, пастаўкі зброі і фінансавая падтрымка Украіны нібыта не далі выніку. Замест гэтага прапануецца перайсці да мірных перамоў. У дакуменце таксама змяшчаецца патрабаванне неадкладна адмяніць эканамічныя санкцыі супраць Расіі.
Пры гэтым зямельныя ўлады Германіі не маюць паўнамоцтваў самастойна вызначаць знешнюю або энергетычную палітыку краіны. Аднак АдГ і BSW разлічваюць выкарыстаць сваю большасць у ландтагу Саксоніі-Анхальт, каб аказваць палітычны ціск на федэральны ўрад у Берліне.
Сара Вагенкнехт заявіла, што гэта, паводле яе слоў, першы выпадак, калі нямецкі парламент выразна выступіў супраць палітыкі федэральнага ўрада ў дачыненні да Украіны і за мірныя перамовы. Яна заклікала да дыялогу з Масквой замест эскалацыі.
Вагенкнехт і сустаршыня АдГ Аліса Вайдэль таксама раскрытыкавалі федэральнага канцлера Фрыдрыха Мерца за ягоны нядаўні візіт у Кіеў і новыя фінансавыя абяцанні Украіне. Яны лічаць, што гэтыя грошы лепш было б выдаткаваць у самой Германіі.
Спецыяльнае пасяджэнне ландтага Саксоніі-Анхальт для абмеркавання гэтай прапановы запланавана на 14 кастрычніка.
У Еўропе ўжо думаюць, як будуць жыць без Мерца на чале Германіі
Расія ўжо пачала размаўляць з «Альтэрнатывай для Германіі» пра магчымасць аднаўлення паставак расійскага газу
«Беларусь яны бачаць часткай Расіі». Што значыць уздым «Альтэрнатывы для Германіі», наколькі далёка гэта можа зайсці і як сябе пазіцыянаваць беларусам
Ультраправыя ўпершыню пасля падзення Трэцяга рэйху атрымалі вялікую перамогу ў Германіі. Што гэта значыць для Еўропы
«Стрэльба калі і стрэліць, то наўрад ці кулямётнай чаргой». Максім Знак ацаніў рэальнасць пагроз беларускай прапаганды пазбавіць грамадзянства палітэмігрантаў
Каментары