Нерухомасць33

Як размеркаваны па краіне грошы, якія беларусы трацяць на куплю кватэр КАРТА

Штогадовы абарот сродкаў на рынку жылой нерухомасці складае сотні мільёнаў даляраў. Колькасць мясцовых і «прыезджых» пакупнікоў, а таксама лакальны ўзровень коштаў шмат у чым вызначаюць тую суму, якую выдаткуюць на кватэры ў канкрэтным рэгіёне краіны за пэўны прамежак часу. У Мінску пражывае пятая частка насельніцтва Беларусі, а якая доля сталіцы ў агульным аб'ёме выдаткаваных на кватэры грошай?

Лічым чужыя грошы

Мы сумавалі кошт усіх кватэр, якія фігуравалі ў здзелках куплі-продажу ў мінулым годзе. Асобна быў падлічаны аб'ём рынку ў Мінску і абласцях за выключэннем абласных цэнтраў і самых буйных гарадоў.

Выніковыя значэнні былі паказаны ў выглядзе не зусім звычайнай карты Беларусі. Плошча адміністрацыйных адзінак змянілася ў адпаведнасці з разлічаным аб'ёмам мясцовага рынку продажу кватэр. Месцамі карта моцна расцягнулася, а дзесьці, наадварот, «сціснулася».

Мінск і ўсе астатнія

Статус Мінска як эканамічнага цэнтра краіны бясспрэчны, і на карце наглядна бачна рэальнае становішча рэчаў — на сталіцу ў 2016 годзе прыйшлося больш за палову ўсіх сродкаў, выдаткаваных беларусамі на куплю кватэр.

Сукупны аб'ём пяці абласных цэнтраў аказаўся ў 3 разы меншым, чым у сталічнага рынку. Іншыя буйныя гарады разам недацягнулі і да 1/5 мінскага аб'ёму.

Усё, што засталося на малыя гарады, пасёлкі і іншыя населеныя пункты, а гэта 16% агульнага аб'ёму, таксама размеркавана вельмі нераўнамерна. Больш за палову ўсіх «абласных» грошай прыйшліся ў 2016 годзе на Мінскую вобласць. Тут зноў адбіваецца ўплыў сталіцы, выражаны падвышанай актыўнасцю пакупнікоў і высокімі коштамі на кватэры ў прыгарадзе Мінска.

Калі глядзець на адрозненні паміж абласнымі цэнтрамі і іншымі буйнымі гарадамі, то іх можна збольшага растлумачыць рознай колькасцю насельніцтва, аднак без анамалій не абышлося. Так, аб'ём рынку продажу кватэр у Гродне і Віцебску па выніках 2016 года аказаўся вышэйшым, чым у Гомелі, хоць у апошнім пражывае на 150 тысяч чалавек больш. Гэта звязана з вельмі слабой актыўнасцю гомельскіх пакупнікоў ў 2016-м. У мінулыя гады Гомель з запасам апярэджваў іншыя абласныя цэнтры.

Сярод буйных гарадоў Беларусі звяртае на сябе ўвагу вялікі аб'ём салігорскага рынка. Адбіваецца той факт, што па дарагоўлі жылля Салігорск саступае толькі Менску.

Уплыў крызісу

У цэлым па краіне дынаміка аб'ёму рынку ў апошнія гады мела купалападобную форму: рост да 2014 года, а затым — падзенне. Прычым з надыходам крызісу аб'ёмы рынку «драбнеюць» у сталіцы і рэгіёнах па-рознаму.

У Мінску ён скараціўся за два гады толькі на 16%. Цэны ўпалі значна мацней, але частку «страт» удалося кампенсаваць рэкордным аб'ёмам здзелак у мінулым годзе.

У рэгіёнах скарачэнне было куды большым і за два гады склала 38%. Пры гэтым у 2016 годзе ў Мінску на куплю кватэр выдаткавалі больш, чым у 2015-м, а ў рэгіёнах падзенне працягнулася.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Студэнтку, якая раптоўна памерла ў польскай Лодзі, пахавалі ў Беларусі1

Яна баіцца толькі аднаго — што не хопіць часу. Старшыні Рады БНР Івонцы Сурвіле — 90 гадоў27

Сёння — 15‑я гадавіна тэракту ў мінскім метро10

Трамп хоча ўзвесці ў Вашынгтоне 76‑метровую трыумфальную арку4

Новы трэнд — грыбная кава. Наколькі гэта сапраўды функцыянальны напой?3

Бяляцкі: Уся Беларусь — вялікая турма28

Трамп: Наступны крок — Марс!5

«Арыён» прывадніўся ў Ціхім акіяне. Гістарычная місія палёту да Месяца «Артэміда-2» паспяхова завершана9

Шымпанзэ ў джунглях Уганды вядуць самую крывавую вайну за ўсю гісторыю назіранняў. Ніхто не ведае чаму22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць