Свет88

Прэзідэнт Польшчы прапанаваў у наступным годзе правесці рэферэндум па зменах у Канстытуцыю

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда лічыць, што ў наступным годзе неабходна правесці нацыянальны рэферэндум па пытанні змены канстытуцыі.

Кіраўнік польскай дзяржавы заявіў пра гэта падчас свайго выступу на Замкавай плошчы ў Варшаве з нагоды нацыянальнага свята 3 Мая.

«Я лічу, што ў 2018 годзе, у год стагоддзя здабыцця Польшчай незалежнасці, польскі народ павінен выказаць сваё меркаванне з нагоды будучага дзяржаўнага ладу Польшчы. Народ павінен сказаць, якую ролю, на яго думку, павінен граць прэзідэнт, Сенат, Сейм, на якіх грамадзянскіх правах і свабодах павінны быць зробленыя акцэнты», — сказаў Анджэй Дуда, дадаўшы, што дэбаты на гэтую тэму павінны праходзіць не толькі з удзелам элітаў, але і з удзелам народа.

Да таго, што асноўны закон Польшчы павінен зведаць змены, схіляюцца палітыкі кіруючай партыі «Права і справядлівасць», а таксама руху «Кукіз'15».

Ідэю прэзідэнта не падтрымлівае партыя «Грамадзянская платформа», якая лічыць, што ў Польшчы няма прасторы для дыскусіі пра змены ў канстытуцыі, бо — як адзначаюць прадстаўнікі партыі — парламенцкая большасць у Сейме парушае канстытуцыю штодня.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі14

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

Штучны інтэлект паставіў пад сумнеў аўтарства самай дарагой карціны ў свеце3

У Стамбуле забаранілі канцэрт Максіма Галкіна2

Прэм’ер Брытаніі заявіў, што не супраць вяртання свабоды перамяшчэння паміж Брытаніяй і ЕС2

У Крамлі заявілі, што пра заканчэнне вайны ва Украіне трэба гаварыць і з Еўропай2

У 41 год памёр вядомы расійскі рэпер-нацыяналіст, які падтрымаў вайну. Пішуць пра самагубства19

«Тут няма часу на жыццё». Беларус — пра працу дальнабойшчыкам у ЗША19

У Балгарыі праходзяць прэзідэнцкія выбары

«Белавія» адправіла першы прамы рэйс з Мінска ў Бангкок2

44‑гадовы мінчук на вуліцы Тэслы агаліўся перад дзяўчынай і пачаў мастурбаваць10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі14

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць