Свет33

СМІ даведаліся аб няздольнасці караблёў Расіі адсачыць удар па базе ў Сірыі

На момант удару амерыканскіх «Тамагаўкаў» па авіябазе ў Сірыі ў Міжземным моры знаходзіліся караблі, якія не здольныя адсочваць дзеянні дыслакаваных у рэгіёне эсмінцаў ЗША, распавяла крыніца «Ведомостей».

«Адмирал Григорович», фота ТАСС

У Міжземным моры на момант удару амерыканскімі крылатымі ракетамі «Тамагаўк» па аэрадроме Шайрат 7 красавіка не было расійскіх вайсковых караблёў, здольных весці сачэнне за эсмінцамі ў рэгіёне і нанесці ўдар ракетным узбраеннем. Пра гэта пішуць «Ведомости» са спасылкай на крыніцу, блізкую да расійскага абароннага ведамства.

Па словах суразмоўцы выдання, у той час, калі з амерыканскіх эсмінцаў былі запушчаны на сірыйскую базу ракеты, у водах Міжземнага мора знаходзіліся два сярэднія дэсантныя караблі, якія займаліся дастаўкай ваенных грузаў у Сірыю, а таксама два тральшчыкі Чарнаморскага флоту.

Адразу пасля з'яўлення інфармацыі пра ўдар амерыканскай авіяцыі па базе ў Сірыі «Інтэрфакс» са спасылкай на інфармаванай крыніцы паведамляў пра тое, што фрэгат «Адмірал Грыгаровіч» выйшаў у Міжземнае мора для таго, каб вярнуцца ў склад аператыўнага злучэння ВМФ Расіі. Суразмоўца падкрэсліў, што фрэгат планава выйшаў у паход 5 красавіка.

Дадзеныя аб вяртанні «Адмірала Грыгаровіча» у Міжземнае мора да берагоў Сірыі таксама пацвердзіў рэсурс Bosphorus Observer, які адсочвае праход баявых караблёў праз турэцкія пралівы.

Пазней у Савеце Федэрацыі пацвердзілі планавасць пераходу расійскага фрэгата на дзяжурства ў Сірыю. Па словах кіраўніка камітэта верхняй палаты парламента па абароне і бяспецы Віктара Озерава, вяртанне карабля не звязана з атакай ЗША на авіябазу Шайрат у Сірыі.

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Далі 3600 рублёў штрафу». На беларуску напісаў палітычны данос хлопец, з якім яна хадзіла на спатканні і якога злавіла на здрадзе31

«Далі 3600 рублёў штрафу». На беларуску напісаў палітычны данос хлопец, з якім яна хадзіла на спатканні і якога злавіла на здрадзе

Усе навіны →
Усе навіны

Рада Украіны спыніла працу — дэпутаты масава патруціліся

Ціханоўская напісала ліст прэм'еру Літвы, але адказу не атрымала14

Хто той гомельскі гендырэктар прадпрыемства, якога вінавацяць у мільённых махінацыях1

Маладую завадчанку з «Гарызонта» асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»5

Кліенты мабільнага аператара А1 не могуць зарэгістравацца ў Signal3

Украінскі скелетаніст Гераскевіч пракаментаваў сітуацыю са сваёй дыскваліфікацыяй на Алімпіядзе5

Прэзідэнт МАК расплакалася пасля дыскваліфікацыі скелетаніста Гераскевіча26

Расія не будзе ўдзельнічаць у першым пасяджэнні Рады міру3

У Маскве побач з цэнтрам, які распрацоўвае інструменты масавага сачэння за расіянамі, узарвалася машына

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Далі 3600 рублёў штрафу». На беларуску напісаў палітычны данос хлопец, з якім яна хадзіла на спатканні і якога злавіла на здрадзе31

«Далі 3600 рублёў штрафу». На беларуску напісаў палітычны данос хлопец, з якім яна хадзіла на спатканні і якога злавіла на здрадзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць