Спорт22

Суд у Іспаніі пацвердзіў Ліянэлю Месі турэмны прысуд, але без зняволення

Вярхоўны суд Іспаніі пацвердзіў прысуд аргентынскаму форварду Ліянэлю Месі, які ў ліпені мінулага года быў асуджаны на 21 месяц турмы за ўхіленне ад падаткаў. Суд таксама абавязаў яго выплаціць штраф на суму 2 млн еўра.

Фота Reuters.

У той жа час суд знізіў турэмны тэрмін бацьку футбаліста да 15 месяцаў.

Як чакаецца, Месі і яго бацька наўрад ці сядуць у турму, бо суды ў Іспаніі звычайна даюць ўмоўныя тэрміны, калі злачынства было здзейснена ў першы раз і тэрмін па прысуду не перавышае двух гадоў.

Канчатковае рашэнне павінен прыняць суд у Барселоне.

Ліянэль Месі і яго бацька Хорхе Орас Месі летась былі прызнаныя вінаватымі ў трох выпадках ўхілення ад выплаты падаткаў.

Па версіі абвінавачвання, футбаліст і яго бацька не выплацілі падаткаў на суму ў 4,1 млн еўра. На судзе Месі заявіў, што сам не распараджаўся сваімі даходамі, а быў заняты футболам.

Ліянэль Месі лічыцца адным з лепшых футбалістаў сучаснасці і з'яўляецца самым тытулаваным аргентынскім гульцом у гісторыі.

Каментары2

Цяпер чытаюць

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак21

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

ЕС перамаўляецца аб выключэнні расійскага алігарха Алішэра Усманава з санкцыйнага спісу. Часу зусім няшмат4

Лукашэнка: Каб і хацелі пастаўляць калій на Захад, то няма чаго9

У «Мінск-Свеце» дазволілі ставіць транспарт пад вуглом да праезнай часткі, але не ўсюды2

«Стала немагчыма дыхаць». Беларуса ў Польшчы збіла машына, але штраф выпісалі і яму10

Іконы, талон у паліклініку і нават лаваш. Што беларусы засоўваюць у банкаматы1

У школе ў дзяцей спыталі пра заробак бацькоў. Чыноўнікі адказалі, ці гэта карэктна6

«Мы абняліся і ўсю дарогу ехалі ў абдымку». Беларусцы вярнулі дачку, якую бацька таемна вывез у Эстонію8

Андрэй Пачобут адкрыў у Любліне Камень памяці Яна Карскага27

Belgee паказаў новы X50. Цяпер гэта бюджэтны красовер з атмасферным рухавіком і старым добрым аўтаматам11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак21

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць