Улада4343

Макей: Беларусі цяжка балансаваць паміж Расіяй і Захадам

Фота Вадзіма Заміроўскага

Беларусі цяжка балансаваць паміж Расіяй і Захадам, улічваючы, як далёка яны зайшлі ў сваёй «ваяўнічай рыторыцы» і ўзаемных абвінавачваннях, заявіў Уладзімір Макей, размаўляючы з журналістамі ў кулуарах канферэнцыі па эканамічнай бяспецы «Мінскага дыялогу».

— Балансаваць заўсёды цяжка, асабліва, калі бакі настолькі далёка зайшлі ў ваяўнічай рыторыцы, абвінавачаннях адзін супраць аднаго, — заявіў міністр, адказваючы на пытанне, ці складана балансаваць паміж Расіяй і Захадам.

Пры гэтым кіраўнік МЗС дадаў, што Мінск не збіраецца «балансаваць на карысць таго ці іншага боку»

— Мне асабіста не падабаецца гэтая фраза: «Беларусь павінна быць мостам паміж Усходам і Захадам». Мы проста зыходзячы з нашых нацыянальных інтарэсаў, стараемся прапанаваць ідэі, якія дапамаглі б выбудоўванню нармальнага дыялогу паміж апанентамі.

Выступаючы на канферэнцыі, Макей заявіў, што Беларусь лічыць важным для эканамічнай бяспекі краіны дыверсіфікаваць гандаль па формуле «траціна-траціна-траціна», так каб па траціне беларускага экспарту ішло на рынкі ЕС, ЕАЭС і краін «далёкай дугі».

- На жаль, я павінен сказаць шчыра, цяперашнюю канфігурацыю знешняга гандлю нельга назваць прапарцыйнай і камфортнай для нашай дзяржавы.

Пасля свайго выступу міністр растлумачыў, што меў на ўвазе:

- Пагадзіцеся, што ў перыяды эканамічных крызісаў, якія перыядычна ўзнікаюць, немагчыма выжыць такой невялікай краіне як Беларусь, калі яна будзе залежаць ад адной крыніцы, ад аднаго нейкага напрамку. Выйсце адно — дыверсіфікацыя.

Макей таксама заявіў, што Беларусь ў 2016 годзе значна актывізавала перамовы аб уступленні ў СГА. У прыватнасці, былі падпісаныя пратаколы аб завяршэнні двухбаковых перамоваў з Японіяй і Паўднёвай Карэяй

- Мы ўдзячныя і нашым амерыканскім партнёрам, і нашым еўрапейскім партнёрам за падтрымку намаганняў Беларусі [па ўступленні ў СГА].

Міністр прагназуе, што Беларусь хутка завершыць перамовы з астатнімі 10-15 дзяржавамі.

Макей адзначыў, што актывізацыя перамоўнага працэсу дазволіла выйсці на падрыхтоўку фінальнага дакумента па ўступленні ў арганізацыю - праекта дакладу рабочай групы.

Каментары43

Цяпер чытаюць

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім18

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Харысава расказала, чаму павялася на правакацыю КДБ60

У Лебядзіным лебедзь бясстрашна перайшоў праспект Пераможцаў2

У Арменіі пачалі раздаваць позвы на вайсковыя зборы тым, хто прыязджае з Расіі на выбары5

Сям’ю з Мінска будуць судзіць за здраду дзяржаве і кантрабанду зброі. Іх, падобна, затрымалі на мяжы — вось што вядома15

Празмерныя фізічныя нагрузкі, і марафонскі бег у прыватнасці, могуць быць звязаныя з ракам тоўстай кішкі1

Трамп можа адмовіцца ад перадачы Германіі «Тамагаўкаў» з-за рэакцыі Пуціна1

Спявачка Лера Яскевіч распавяла, колькі зарабляе ў месяц на музыцы са стрымінгавых платформаў11

Дзмітрый Асанаў накаўтаваў венесуэльца Роджэра Гуцьерэса

Пашынян: Вырашым і выйдзем з АДКБ. Мы не дазволім, каб Лукашэнка зноў стаў нашым гарантам13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім18

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць