Навука і тэхналогіі44

NASA дашле касмічны апарат да Сонца ў 2018 годзе

NASA дашле касмічны апарат да Сонца, каб больш даведацца пра прыроду сонечных штормаў. Беспілотны зонд будзе знаходзіцца за 6,5 млн кіламетраў ад паверхні Сонца, дзе тэмпература дасягае амаль 1400 градусаў па Цэльсію.

Апарат Parker Solar зможа палепшыць разуменне ролі Сонца для чалавецтва, а таксама дапамагчы ў распрацоўцы абсталявання для абароны ад сонечнай радыяцыі.

Для таго, каб абараніць апарат ад экстрэмальных тэмператур, NASA распрацавала 114-міліметровы шчыт. Сэнсары Parker Solar будуць аналізаваць электронныя часціцы, а тэлескопы апарата зробяць фотаздымкі паверхні найбліжэйшай зоркі.

Сонечная радыяцыя здольная выводзіць са строю спадарожнікі, парушаць працу GPS і нават ствараць перашкоды для электрычных сетак. На сённяшні дзень у навукоўцаў няма дакладнага разумення таго, як сонечнае выпраменьванне дасягае Зямлі, таму яны спадзяюцца, што місія Parker Solar знойдзе адказы на гэтыя пытанні.

Лепшае разуменне таго, што такое сонечная радыяцыя і як «касмічнае надвор’е» ўплывае на Зямлю, неабходна не толькі для абароны спадарожнікаў і электраўстановак. Сонечная радыяцыя з’яўляецца смяротнай для чалавека ў космасе, таму перад магчымай каланізацыяй Месяца і Марса навукоўцам неабходна распрацаваць абарону ад яе.

Яшчэ навукоўцы хочуць знайсці адказ на пытанне, чаму тэмпература атмасферы Сонца больш высокая, чым тэмпература яго паверхні.

На сённяшні дзень касмічны апарат Helios 2 дабіраўся бліжэй за ўсіх да Сонца. Падчас місіі ў 1976 годзе апарат знаходзіўся за 43 млн кіламетраў ад паверхні Сонца.

Запуск Parker Solar адбудзецца на мысе Канаверал у ліпені ці жніўні 2018 года.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда11

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда

Усе навіны →
Усе навіны

Сабчак і былы кіраўнік RT Красоўскі падчас інтэрв’ю каталіся ў аўтазаку па Маскве. «Спыніце, б**. Я што, у закладніках?»8

Зміцер Вайцюшкевіч выдаў новы альбом «Кропкі на мапе»4

Мадзьяр анансаваў увядзенне абмежаванняў на тэрміны займання пасады прэм'ера Венгрыі6

На Піншчыне пілот пасадзіў самалёт на лёд з рыбакамі3

«Я па-ранейшаму кладуся ў ложак са сваім мужам». Маргарыта Сіманьян трымае прах Тыграна Кеасаяна на тумбачцы каля ложка14

Расіянка апублікавала ў Threads рэцэпт «самых смачных» беларускіх дранікаў. Беларусы ў шоку12

Польская падатковая інспекцыя накіравала беларусу ліст на мінскі адрас11

Супрацоўнік БНБК на вачах у Лукашэнкі пакаштаваў корм для рыбы, каб выратаваць рэпутацыю прадпрыемства ВІДЭА12

На станцыі метро «Уручча» памёр мужчына1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда11

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць