Грамадства44

Новая хваля «лістоў шчасця» — цяпер прадпрымальнікам

Падобна на тое, беларускія чыноўнікі хутка зарыентаваліся — і знайшлі новую ахвяру, якую можна «даіць» без лішняга шуму.

Пасля няўдалай спробы сабраць «крыху» грошай у бюджэт з «дармаедаў», якая давяла да масавых пратэстаў, улады ўзяліся за іншую групу насельніцтва — прадпрымальнікаў.

З 1 красавіка прадстаўнікам малога бізнэсу таксама пачалі прыходзіць «лісты шчасця» — ад іх патрабуюць заплаціць збор у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. Прычым зноў па вельмі хітрай схеме, паведамляе gazetaby.com.

Нават калі прадпрымальнік не вёў ніякай дзейнасці ў 2016 годзе, ён павінен заплаціць дзяржаве падатак — больш за 950 рублёў. Акрамя таго, калі беларус, зарэгістраваны ў якасці ІП, хаця б на дзень пратэрмінаваў аплату збору, дзяржава выпісвае яму штраф — і праз суд дадае яшчэ 10—20% ад нявыплачанай сумы.

Як распавяла адна з супрацоўніц ФСАН у размове з карэспандэнтам «Салiдарнасцi», указанне штрафаваць усіх запар прыйшло «зверху». Жанчына таксама дадала, што ў гэтым годзе суды заваленыя адміністрацыйнымі справамі на іпэшнікаў.

— Штрафаў проста мора сіняе, у мінулым годзе такога не было, — прызналася яна.

Збор і штрафы прыйдзецца заплаціць нават беспрацоўным беларусам, якія зарэгістраваліся ў якасці прадпрымальнікаў, каб знайсці хоць нейкую падпрацоўку. Пад ударам апынуліся і сезонныя работнікі, якія зарэгістравалі ІП, каб працаваць афіцыйна.

Нешта падказвае, што простыя беларусы наўрад ці выйдуць на плошчы сваіх гарадоў, каб абараніць беларускіх іпэшнікаў, а значыць — чыноўнікі атрымліваюць добрую магчымасць «даіць» самую ўразлівую частку беларускага бізнэсу. Прычым без лішняга шуму.

Самае сумнае, што пад ціскам уладаў прадпрымальнікаў становіцца ўсё менш. Да прыкладу, па дадзеных на 1 лютага за год колькасць зарэгістраваных ІП у Беларусі скарацілася на 19,8 тысяч. А ў сітуацыі, калі ў краіне фактычна знікае малы бізнэс, аб выхадзе з эканамічнага крызісу казаць не даводзіцца.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд1

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Усе навіны →
Усе навіны

Абрэзаў валасы маці і прымушаў яе іх з'есці. Вынесены прысуд1

Супрацоўнік упраўлення ветэрынарыі Новасібірска знойдзены мёртвым. Ён кіраваў аддзелам, які адказваў за забіранне жывёлы ў жыхароў1

Сайт Reform.news прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»

«Анджэя няма — абмену няма». Каардынатар польскіх спецслужбаў распавёў падрабязнасці абмену Пачобута4

Дзярждэп ЗША выпусціць лімітаваную серыю пашпартоў з выявай Трампа ўнутры5

У стогадовай кватэры ў Мінску зрабілі класны лофт7

Айцішніцы далі тры гады па справе Гаюна. Яна жыла ў Вільні, але перыядычна ездзіла на радзіму4

Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі перахапіў уладу ў Маджтабы Хаменеі6

Камунальнікі пойдуць аглядаць кватэры беларусаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд1

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць