Здарэнні1111

Супрацоўніка ДАІ прыцягнулі да дысцыплінарнай адказнасці за дзіўны жэст на скрыжаванні

У Брэсце інспектара ДАІ прыцягнулі да дысцыплінарнай адказнасці за дзіўныя жэсты на перакрыжаванні.

Фото «Реальный Брест»

19 мая на імя начальніка ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргея Талатая ад рэдактара партала «Рэальны Брэст» Дзяніса Марука паступіла скарга, у якой ён прасіў даць ацэнку і правесці праверку ў дачыненні да жэстаў рэгуліроўшчыка, які паказвае на перакрыжаванні вуліцы Маскоўскай і Партызанскага праспекта ў Брэсце не зусім выразныя жэсты.

— Прааналізаваўшы ПДР, я вырашыў, што дадзеныя жэсты толькі нагадваюць тыя, якія патрабуецца паказваць выразна на выцягнутай руцэ ў абодвух выпадках. З адлегласці кіроўцам і пешаходам можа здацца, што «жоўты» ў канфігурацыі з сярэднім пальцам на жазле, выцягнутым ўверх, з сагнутай у локці руцэ, а не выцягнутай над галавой паводле ПДР, можа насіць абразлівы характар. Другі жэст таксама выкананы нездавальняюча: правая рука, якая ўказвае напрамак руху, не выцягнуты, як таго патрабуюць правілы дарожнага руху, а да локця ад пляча прыціснутая да цела. З адлегласці, а таксама пры дрэннай бачнасці такія жэсты могуць увесці кіроўцаў у зман, што можа спрыяць узнікненню аварыйна небяспечнай сітуацыі на дарогах Брэста, - паведаміў Дзяніс Марук.

У ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама разгледзелі скаргу. За неналежнае выкананне службовых абавязкаў інспектара ДПС прыцягнулі да дысцыплінарнай адказнасці.

Фота «Реальный Брест»

Каментары11

Цяпер чытаюць

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы22

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы

Усе навіны →
Усе навіны

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было65

На мяжы Беларусі з Літвой служыць вальфхунд5

Расійскі ваенкар, які раней кіпеў шавінізмам, прызнаў, што ўсё паныла. «Праціўнік усё бачыць і загадзя хаваецца»8

Лукашэнка: Няпраўда, што я проста гару жаданнем пабываць у ЗША і проста паціснуць руку Трампу. Скажу шчыра, прыемна было б14

«Можаце рабіць мемы. Дазваляю». Мэр Львова зрабіў забаўную агаворку ў звароце да шведскага караля1

Чаму мужчын трыгерыць «жаночая піўная» і абанементы з улікам менструацыі? Пра што гавораць у шоу Ментусавай і Раецкай50

ЗША рыхтуюцца браць на абардаж танкеры, звязаныя з Іранам1

УСУ нанеслі ўдар па вайсковым заводзе ў Таганрогу

З кім людзі гатовыя дзяліцца больш ахвотна, а з кім — менш, і пры чым тут палітыка?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы22

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць