Усяго патроху33

Пакупнікам кватэр у падарунак прапануюць «падарожжа ў любую кропку свету». Што, праўда?

Аддзел маркетынгу кампаніі «А-100 Development» аб’явіў пра старт акцыі «Купі кватэру ў Зялёным Бары і атрымай адпачынак у падарунак», у рамках якой кожны, хто набывае новае жытло ў гэтым квартале, атрымлівае сертыфікат на падарожжа ў любую краіну свету. Рэклама з такой спакуслівай прапановай з’явілася ў СМІ.

Крыніца: zelbor.by.

Рэкламадаўцы самі зрабілі акцэнт на тым, што вандроўка можа быць абсалютна любой: няхай гэта будзе жаданне паехаць у Антарктыду ці Аўстралію. Аднак калі ўчытацца ў правілы акцыі, высвятляецца, што выбар даволі абмежаваны: сертыфікат на аказанне турыстычных паслуг дзейнічае толькі па тых кірунках, якія можа прапанаваць турыстычнае агенцтва. Яго, у сваю чаргу, арганізатар акцыі абірае самастойна. А кошт падарункавага падарожжа не павінен перавышаць $1500. Пра ўсе гэтыя тонкасці можа даведацца толькі той чалавек, які не лянуецца пераходзіць па дадатковых спасылках і чытаць умовы да канца, у тым ліку звяртаючы ўвагу на дробны шрыфт.

Пра тое, ці не бачаць тут супрацоўнікі «А-100 Development» падмены паняццяў і падману, мы спыталі ў іх асабіста.

«Мы не хаваем умовы акцыі: пасля таго, як чалавек набывае кватэру, яму даюць сертыфікат, які прадугледжвае атрыманне вандроўкі ад нашага тураператара ў межах 1,5 тысячы даляраў. Удакладняючая інфармацыя пра гэта ёсць на сайце Зялёнага Бору, куды вядуць усе спасылкі з артыкулаў у СМІ. Дадатковыя звесткі можна атрымаць і па тэлефоне. Мы нікога не хочам увесці ў зман: так, бюджэт на вандроўкі абмежаваны, але пра ўсе нюансы акцыі на тым жа радыё немагчыма расказаць адразу, бо эфірны час абмежаваны», — пракаментавала «Нашай Ніве» намесніца дырэктара аддзела маркетынгу і рэкламы «A-100 Development» Марына Іваноўская.

Карацей, для супрацоўнікаў кампаніі сітуацыя не з'яўляецца праблемнай. Відавочна, што прадаўцы ва ўсім свеце граюць па жорсткіх правілах, дзе ўсе сродкі добрыя. І гэта сітуацыя яшчэ раз пацвярджае неабходнасць сто разоў перачытваць усе дамовы і ўмовы рэкламных акцый, каб потым не адчуваць сябе лохам.

Каментары3

Цяпер чытаюць

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр3

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканка задушыла траіх сваіх дзяцей. Цяпер за судом над ёй сочыць увесь свет, а некаторыя жанчыны сталі ў яе абарону17

Сталі вядомыя аб’екты ракетных удараў у Данецку ўчора: асноўны і запасны камандныя пункты групіроўкі «Цэнтр» расійскіх войскаў

У Пецярбургу ўзарвалі аўтамабіль вайсковага лётчыка. Ён загінуў13

У Крыме загінула пяцігадовая Багдана з Беларусі5

«Кватэру зняць цяпер — без шанцаў». Як студэнты засяляюцца ў мінскія інтэрнаты2

Старонку пасла Украіны па беларускіх пытаннях прызналі «экстрэмісцкай»1

Meta заплаціць 18 мільярдаў даляраў праз абвінавачанні ў шкодзе сацсетак для дзяцей3

У Беларусі з 1 верасня ў школах пачнуць надглядаць вучняў, бацькоў і настаўнікаў12

У Мінску ладзяць вялікі жаночы форум з Хакамадай — квіткі ад 250 рублёў, сярод спікераў псеўданавукоўка13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр3

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць