Здарэнні5151

Што вядома пра юнака, які ўцёк са следчага эксперыменту, разарваўшы кайданкі?

Уладзіміру Слоніму няма і 18 гадоў, але ён паспеў праславіцца тым, што сагнаў машыну, а падчас следчага эксперыменту ў Смалявіцкім раёне нейкім чынам здолеў збегчы з-пад варты, разарваўшы кайданкі. Цяпер уцекача актыўна шукае міліцыя.

На следчым эксперыменце. Фота: uvd-mo.gov.by.

«Гоншчыку» не было і 18 гадоў

Нам удалося датэлефанавацца да стрыечнага брата Уладзіміра. Ён расказаў «НН», што хлопец толькі скончыў школу і збіраўся пайсці працаваць у калгас, аднак там яго папрасілі дачакацца паўналецця: 18 гадоў хлопцу павінна споўніцца ў верасні.

Стараста вёскі, адкуль паходзіць сям’я Слонімаў, дадаў, што станоўчай яе не назавеш.

Сагнаў машыну, бо «любіў тэхніку»

Па словах брата, хлопец вырашыўся на злачынства, бо «вельмі любіў тэхніку». Сапраўды, шмат любімых груп на яго асабістай старонцы ва Укантакце прысвечаны як раз аўтамабілям. Нароўні з імі хлопца цікавіла і крымінальная тэматыка: суполку «Criminal GIF | Крымінал» з падборкамі відэа, дзе рабуюць банкі і расказваюць пра ўмовы ўтрымання ў ізалятарах, ён наведваў часцей астатніх.

Каханая не перажыла выпрабаванне

Даведаўшыся, што Уладзімір уцёк з-пад варты, яго вырашыла кінуць дзяўчына. Плакала, але прыняла валявое рашэнне. Цяпер ужо экс-гёрлфрэнд ад каментарыяў адмовілася.

Як у хлопца атрымалася вырвацца ад следчых?

Нам таксама цікава. Зараз па гэтым выпадку праводзяць праверку, і на дадзены момант ад нейкіх каментарыяў прэс-служба УУС Мінскага аблвыканкама ўстрымліваецца

Шукаюць родныя, шукае міліцыя…

На сувязь са сваякамі Уладзімір не выходзіў даўно. Да гэтага часу пра яго месцазнаходжанне невядома і міліцыі.

Прыкметы ўцекача: на выгляд 18-20 гадоў, худы, рост 160-170 сантыметраў, валасы цёмныя, коратка стрыжаны. Быў апрануты ў чорную кароткую куртку, чорную майку, такога ж колеру штаны і красоўкі. На руках могуць быць часткі наручнікаў або сляды ад іх знаходжання.

Любую вядомую інфармацыю пра Уладзіміра Слоніма просяць накіроўваць у аператыўна-дзяжурную службу УУС па тэлефонах: (017) 229-05-90, (017) 229-08-13, альбо «102».

Каментары51

Цяпер чытаюць

Прылукі пад Мінскам на хвалі хайпу — беларусы масава паехалі туды па здымкі ў стылі «Прыцемак». Мясцовыя не ў захапленні4

Прылукі пад Мінскам на хвалі хайпу — беларусы масава паехалі туды па здымкі ў стылі «Прыцемак». Мясцовыя не ў захапленні

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: ЗША аднавілі абмен разведданымі з Украінай

«Заходнія лібералы завезлі трэці свет у Францыю». Вэнс абвінаваціў мігрантаў у беспарадках70

У Наваполацку не ўдалося ўратаваць мазаіку на будынку былой школы №51

«Вагнер» вывозіць золата з Афрыкі ў Беларусь — WSJ6

У Эквадоры святар загінуў падчас імшы — на яго ўпаў крыж ВІДЭА9

У Літве ноччу спрабавалі падпаліць прадпрыемства, дзе захоўваецца абсталяванне Starlink2

Яхты Кім Чэн Ына патрапілі на спадарожнікавыя здымкі. Як выглядае раскоша кіруючага клана Паўночнай Карэі2

Дрон у Літву, імаверна, заляцеў з Польшчы. Быў выбух3

Французскі гігант мабільных гульняў Voodoo абвінаваціў беларускую SayGames у капіяванні мабільнай гульні — і зноў прайграў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прылукі пад Мінскам на хвалі хайпу — беларусы масава паехалі туды па здымкі ў стылі «Прыцемак». Мясцовыя не ў захапленні4

Прылукі пад Мінскам на хвалі хайпу — беларусы масава паехалі туды па здымкі ў стылі «Прыцемак». Мясцовыя не ў захапленні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць