Спорт5353

Бацькі 18-гадовага футбаліста: Мы патрыёты, але сын паспрабуе сябе ў зборнай Расіі

18-гадовы беларускі футбаліст Кірыл Капленка збіраецца прыняць расійскае спартыўнае грамадзянства. Пра гэта распавёў яго бацька Дзмітрый у інтэрв'ю карэспандэнту «Прессбола».

vk.com/kaplenych

Адзначым, Кірыл Капленка нядаўна перайшоў з акадэміі «Краснадара» у «Зеніт».

«Засталося дачакацца рашэння ФІФА. Юніёрская зборная Расіі цікавіцца Кірылам, — кажа бацька футбаліста. — Мару, каб ён што-небудзь у жыцці выйграў, каб сыграў на чэмпіянаце свету, Еўропы. Хай бы нават за юнацкую, моладзевую зборную. Шчыра кажучы, беларусы яшчэ не хутка там апынуцца. Паглядзі, як 1999-ы год згуляў з індыйцамі на мемарыяле Гранаткіна. Хочам паспрабаваць».

Жонка Дзмітрыя Наталля адзначае:

«З іншага боку, былі мы ў Краснадары — зборная Беларусі ім не цікавілася. Хоць маглі ўзяць і нашы тэлефоны, і Кірыла. Не тэлефанаваў ніхто. А цяпер, калі трапілі ў «Зеніт», усе сталі рэзка пытацца».

«Мы нікому не былі патрэбныя, — пацвярджае Дзмітрый. — Але, калі ты гуляеш за моладзевую зборную, ты яшчэ можаш вярнуцца ў нацыянальную каманду сваёй краіны. Румбуціс нядаўна сказаў: давай малога да нас у «маладзёжку»! Адказваю: не, Людас Іёныч, хочам у Расіі паспрабаваць. Ён: туды цяжка патрапіць! Але мары часам спраўджваюцца. Мы патрыёты Беларусі. Аднак жадаем лепшага для дзіцяці. Кірыл у гэтым пытанні прыслухоўваецца да нас».

Каментары53

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі39

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі

Усе навіны →
Усе навіны

Вальфовіч: Мы ўпэўненыя, што ў нас ёсць «Арэшнік»15

Актор Тоўсцікаў: На паказе, калі прыйшлі збольшага расійскія гледачы — публіка смяялася. А калі былі беларусы, Ціханоўская — стаяла поўная цішыня1

Памёр IT-бізнэсмен і паэт Валерый Ягораў

Медыянны заробак у Беларусі складае 600 даляраў чыстымі8

Для палітвязняў у Польшчы збіраюць рэчы — спіс неабходнага9

Кандыдат Трампа на пасаду пасла ў Ісландыі назваў яе 52‑м штатам ЗША2

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу22

Бабарыка сустрэўся з прыхаджанамі царквы ў Берліне, дзе год за годам моляцца за беларускіх палітвязняў5

Беларускі хакеіст згуляе ў матчы зорак АХЛ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі39

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць