Свет66

У Індыі мужчына забіў жонку за тое, што яна не падала вячэру ў час

Індыйская паліцыя затрымала 60-гадовага мужчыну, які забіў сваю жонку за тое, што тая своечасова не накарміла яго вячэрай, паведамляе ВВС.

Паводле даных паліцыі, вечарам у суботу Ашок Кумар вярнуўся дадому п'яным і пасварыўся са сваёй жонкай, 55-гадовай Сунаінай.

«Ён піў кожны дзень. У суботу ён зноў прыйшоў дадому п'яным і пачаў лаяцца з жонкай. Яна была незадаволеная яго п'янствам і хацела пагаварыць пра гэта. Але ён патрабаваў неадкладна прынесці вячэру», — распавёў прадстаўнік паліцыі горада Газіабад Рупеш Сінгх.

Па словах прадстаўніка паліцыі, мужчына раззлаваўся з-за таго, што жонка не несла ежу, і стрэліў ёй у галаву. Сунаіну даставілі ў бальніцу, але выратаваць яе не здолелі.

Ашок Кумар даў прызнальныя паказанні, дадаўшы, што шкадуе пра ўчыненае.

Вось ужо больш за 10 гадоў хатні гвалт з'яўляецца ў Індыі самым распаўсюджаным злачынствам у дачыненні да жанчын.

Паводле афіцыйнай статыстыкі, у 2015 годзе паведамленне аб чарговым выпадку хатняга гвалту паступала ў паліцыю Індыі ў сярэднім кожныя чатыры хвіліны. Значная частка гэтых злачынстваў была звязаная з рознагалоссямі наконт пасагу жонкі або нявесты і права распараджацца гэтым пасагам.

Хатні гвалт у дачыненні да жанчын не з'яўляецца выключна індыйскай праблемай, аднак менавіта ў Індыі падобныя выпадкі вельмі часта замоўчваюцца. Адной з прычын гэтага маўчання з'яўляецца ўяўленне аб тым, што ў пэўных выпадках муж «мае права» пабіць жонку.

Згодна з вынікамі апытання, якое праводзілася на замову ўрада, больш за 54% мужчын і 51% жанчын у Індыі лічаць нармальным, калі муж б'е жонку за праяўленую непавагу да яго бацькоў або за тое, што жонка грэбуе сваімі абавязкамі па хаце ці дрэнна клапоціцца пра дзяцей.

Некаторыя апытаныя нават заявілі, што муж мае права пабіць жонку, калі яна недасоліць або перасоліць страву.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ46

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ

Усе навіны →
Усе навіны

Наўседа: Прысутнасць войскаў ЗША ў Літве не залежыць ад адносін з Мінскам1

Кубракоў расказаў, што цяпер з пакістанцамі ў Беларусі4

Лукашэнка паляцеў у Маскву4

Беларускі фатограф у Польшчы шукае скрадзены Lexus11

38‑гадовага юрыста з Гродна пасадзілі за «абразу» Лукашэнкі і «экстрэмізм»2

На парад у Маскве не пусцяць замежныя СМІ4

Дроны атакуюць Грозны1

На поўдні Расіі спыніліся палёты самалётаў: УСУ паразілі будынак аэранавігацыі ў Растове10

Беларуску ў Польшчы спачатку пагадзіліся ўзяць на працу, а потым адмовіліся — праз тое, што ў Беларусі на яе заведзена крыміналка28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ46

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць