Улада5454

У Івацэвічах на адкрыцці помніка ўзнялі расійскі сцяг, поп расказаў пра «развал вялікай краіны». Ідэолаг выканкама: «Нічога кепскага няма»

Суботай 22 ліпеня ў Івацэвічах адкрылі помнік беларусам, што служылі ў ваенна-марскім флоце.

Увагу грамадскасці да гэтай падзеі прыцягнуў расійскі сцяг, які падымалі на адкрыцці нароўні з беларускім, а таксама словы мясцовага праваслаўнага святара: ён наракаў, што «некалі вялікую краіну разбурылі па волі ворагаў», а таксама сказаў, што «ўсе мы — рускія».

Фота з адкрыцця помніка ivatsevichy.by.

«Наша Ніва» дазванілася да намесніка старшыні выканкама Івацэвічаў Аляксандра Вялікасельца, які адказвае за ідэалогію і браў удзел у арганізацыі адкрыцця.

Мы спыталіся, што ўсё гэта значыць? У інтэрнэце ўжо крытыкуюць.

«У інтэрнэце кашамолы, якім абы б дачапіцца, — сказаў Вялікаселец. — Я вам адразу скажу датычна расійскага сцяга, што былі нейкія сумневы перад гэтым, думкі… Але ўлічваючы, што запрошана шмат людзей… Аташэ запрасілі расійскіх, была маці падводніка Дудко, загінулага на «Курску». Ну і што Расія стала пераемніцай усяго савецкага флоту… Таму мы падумалі, што нічога тут кепскага няма». 

Шкадаванне праваслаўнага бацюшкі пра развал СССР івацэвіцкі ідэолаг пракаментаваў так:

«Што датычыць айца Рыгора, то гэта, хутчэй, рэлігійная думка. Адзіная царква праваслаўная, «народ рускі» — мелася на ўвазе старажытнай Русі, Кіеўскай Русі. Цяпер жа нельга казаць Кіеўская Русь? Бо Украіна ж не вітае. Гэтыя словы яго… Гэта яго асабістая думка, я так скажу, не дзяржаўная. Ён шмат дапамагаў сродкамі, плітку ўзяў невядома адкуль.. Мы ні капейкі не ўклалі. Што, калі ён пачаў гаварыць, я павінен быў сказаць, што ён штосьці не так робіць? Вы ж ведаеце — Руская праваслаўная царква, яна адзіная», — патлумачыў нам Вялікаселец.

Каментары54

Цяпер чытаюць

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі31

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Намесніка дырэктара буйнога прадпрыемства з Дзятлаўшчыны пасадзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»1

У доме пад знос прадаюць аднапакаёўку амаль за $60 000. Гэта самая танная кватэра Мінска1

Іван Шамякін: прававерны камуніст і беларускі патрыёт да мозгу касцей. Алкаголь, ідэйнасць, пасылкі з Масквы: як гэта магло спалучацца?39

У ЗША мужчына пад выглядам агента ФБР спрабаваў вызваліць з турмы Луіджы Манджонэ3

Польскі трэвэл-блогер, які падарожнічаў па Беларусі і Расіі, расказаў пра хэйт, рэпутацыйныя страты і ўражанні ад паездкі11

Белыя мядзведзі на Шпіцбергене сталі таўсцейшымі і здаравейшымі, нягледзячы на знікненне лёду1

Трамп пагражае тарыфамі краінам, якія пастаўляюць нафту на Кубу2

Пабіўшы рэкорд, цэны на кватэры ў Мінску пачалі прасядаць. Колькі цяпер у сярэднім просяць за метр?18

Вытворчасць каньяку ў крызісе. Продажы ўпалі да мінімуму за 15 гадоў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі31

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць