Эканоміка33

Нацбанк Украіны забараніў прадаваць «дачку» Сбербанка Гуцэрыеву. Пракапеня зацікаўлены ў здзелцы

Нацыянальны банк Украіны адмовіўся даць згоду на куплю кансорцыумам, у які ўвайшлі латвійскі Norvik Bank (акцыянер Рыгор Гусельнікаў) і кампанія, якая належыць сыну асноўнага ўладальніка кампаніі «РуссНефть» і групы «Сафмар» Саіду Гуцэрыеву, украінскай «дачкі» Сбербанка.

Падставай для адмовы ў прэс-службе рэгулятара РБК назвалі непрадастаўленне інвестарамі дакументаў, неабходных для ажыццяўлення праверкі на прадмет іх адпаведнасці патрабаванням заканадаўства Украіны.

Крыніца, знаёмая з сітуацыяй, паведаміла РБК, што падставай для адмовы стала недастатковасць уласных сродкаў пакупніка і непацверджаныя звесткі пра крыніцы іх паходжання.

У сярэдзіне сакавіка 2017 года прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка увёў санкцыі ў дачыненні да пяці ўкраінскіх банкаў з расійскім капіталам, у лік якіх патрапіла і «дачка» Сбербанка. Неўзабаве прэс-служба найбуйнейшага расійскага дзяржбанка абвясціла аб дамоўленасці па продажы 100% акцый украінскага ПАО «Сбербанк» кансорцыуму Гуцэрыева і Гусельнікава.

Беларускі бізнесмен Віктар Пракапеня, які ў канцы чэрвеня падаваў заяўку на куплю ўкраінскіх актываў Сбербанка, заявіў tut.by, што па-ранейшаму зацікаўлены ў дамоўленасці. «У дадзены момант чакаем рашэння рэгулятараў у дачыненні да нашай заяўкі», - сказаў ён.

Першым крокам павінна стаць купля Пракапенем Парытэтбанка, які знаходзіўся пад кантролем Кіраўніцтва справамі прэзідэнта Беларусі. 21 ліпеня Аляксандр Лукашэнка ўхваліў продаж банка. Аднак, як сказаў Віктар Пракапеня, здзелка па набыцці Парытэтбанка яшчэ не завершаная

Каментары3

Цяпер чытаюць

Гэтая беларуска так удала парадзіруе беларускіх прапагандыстаў і рускіх лібералаў, што яе відэа ўспрымаюць за чыстую манету ВІДЭА3

Гэтая беларуска так удала парадзіруе беларускіх прапагандыстаў і рускіх лібералаў, што яе відэа ўспрымаюць за чыстую манету ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна атрымала партыю ракет да Patriot

Беларус не атрымае $40 тысяч за сына, які загінуў на фронце. Былая жонка і ўнучка аказаліся спрытнейшымі7

На «Камунарцы» расказалі, калі вернуць на цукеркі смачную глазуру2

«Алеся» сыходзіць у гісторыю. Ліквідуюць адно з найстарэйшых трыкатажных прадпрыемстваў Беларусі6

У Японіі 1800 чалавек перацягваюць канатамі 360‑тонную вежу замка4

Беларускі хакеіст у Расіі патлумачыў, як правільна называць нашу краіну15

У закрытай справаздачы аналітыкаў Сбербанка верагоднасць перамогі Расіі ў вайне супраць Украіны ацанілі на 7%12

«Не тыкай мне ў твар пальцам, а то ўкушу» — «Ну кусай!» А яна і ўкусіла. Беларуса пасадзілі за жорсткае збіццё жонкі ў Расіі4

Трамп прапанаваў перайменаваць возера Антарыа4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэтая беларуска так удала парадзіруе беларускіх прапагандыстаў і рускіх лібералаў, што яе відэа ўспрымаюць за чыстую манету ВІДЭА3

Гэтая беларуска так удала парадзіруе беларускіх прапагандыстаў і рускіх лібералаў, што яе відэа ўспрымаюць за чыстую манету ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць