Свет77

У псіхбальніцы Львова пацыент захапіў 76 закладнікаў, ёсць пацярпелыя

У Львове праваахоўнікі правялі спецаперацыю па вызваленні закладнікаў, якіх захапіў пацыент абласной псіхіятрычнай бальніцы.

facebook/igor.zinkevych

Як паведамілі УНІАН у аддзеле камунікацый Галоўнага ўпраўлення Нацыянальнай паліцыі вобласці, для вызвалення людзей праваахоўнікі ўзялі штурмам заблакаванае памяшканне. Зламыснік затрыманы, 10 закладнікаў і 5 паліцэйскіх атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.

«4 жніўня, каля 19.00, у Франкоўскі аддзел паліцыі паступіла паведамленне ад работніка псіхіятрычнай бальніцы, размешчанай на вуліцы Кульпаркаўскай, аб тым, што ў адным з аддзяленняў медыцынскай установы пацыент утрымлівае закладнікаў, пагражаючы ўчыніць над імі фізічную расправу», — гаворыцца ў паведамленні.

Паводле даных паліцыі, затрыманы — 30-гадовы львавянін, які па рашэнні суда з 2013 па 2017 год знаходзіўся ў шпіталі на прымусовым лячэнні за забойства бацькі — ён нанёс загінуламу 72 нажавыя раненні. Крыху больш за месяц таму мужчыну адпусцілі дадому, аднак па хадайніцтве сваякоў 4 жніўня ў 11.00 ён зноў быў змешчаны ў медыцынскую ўстанову.

«Каля 19.00 мужчына пачаў паводзіць сябе неадэкватна, заблакаваў дзверы ў аддзяленне, дзе знаходзіліся 76 пацыентаў, пашкодзіў маёмасць і разбіў вокны. Шклом з разбітага акна ён траўмаваў дзесяць пацыентаў, трое з якіх знаходзяцца ў цяжкім стане. Пацярпелыя пацыенты — людзі ва ўзросце ад 30 да 60 гадоў, у большасці з іх дыягнаставаныя рэзаныя раны ў вобласці шыі», — паведаміў намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення Нацыянальнай паліцыі ў Львоўскай вобласці Тарас Сабанюк.

Па дадзеным факце распачатая крымінальная справа па ч. 2 арт. 115 КК Украіны (Наўмыснае забойства).

Як стала вядома карэспандэнту УНІАН з крыніц у абласной псіхіятрычнай бальніцы, затрыманы львавянін — інвалід другой групы з захворваннем «паранаідальная шызафрэнія».

Каментары7

Цяпер чытаюць

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема

Усе навіны →
Усе навіны

Гамяльчук купіў псіхатроп і сам на сябе выклікаў міліцыю6

Не толькі ў Літве. У Польшчы пачала скарачацца колькасць беларусаў з дзейнымі ДНЖ4

Лукашэнка заклікаў стварыць абсалютную зброю ад беспілотнікаў43

Хлопец у Маладзечне кінуў завод з мізэрным заробкам і стаў расклейшчыкам аб'яваў6

У Мінску правялі ўрэзку ў трубаправод з гарачай вадой без адключэння спажыўцоў

Уначы Расія ўдарыла па Кіеўшчыне: 15 загінулых1

Украінскія беспілотнікі ўдарылі па складзе Wildberries пад Тулай1

Сёння раніцай SpaceX сутыкнецца з Месяцам. Што будзе потым?5

Замест золата і медзі краіны Афрыкі робяць стаўку на дурніцы і апельсіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць