Свет6767

Google звольніў супрацоўніка, які выказаў меркаванне, што жанчыны ад прыроды менш здольныя да праграмавання і лідарства 

Кампанія Google звольніла супрацоўніка, які напісаў кіраўніцтву скандальную службовую запіску аб гендэрным складзе кампаніі, якая на выходных шырока разышлася па сацсетках і выклікала хвалю абурэння, піша ВВС.

Getty

У дакладзе, у прыватнасці, сцвярджалася, што ў Google працуе менш жанчын (чым мужчын) з-за «біялагічных адрозненняў».

Тэкст гэтай справаздачы супярэчыў прынятым у кампаніі нормам паводзін, паведаміў генеральны дырэктар Google, Сундар Пінчаі у панядзелак увечары ў лісце супрацоўнікам кампаніі.

Ён таксама паведаміў, што супрацоўнік, імя якога ў кампаніі не выдаюць, быў вызвалены ад пасады. Амерыканскія СМІ, зрэшты, назвалі імя інжынера: Джэймс Дэймар.

Пазней сам Дэймар звязаўся з агенцтвам Ройтэрз і пацвердзіў сваё звальненне з фармулёўкай «за распаўсюд гендэрных стэрэатыпаў».

Ён таксама заявіў, што будзе судзіцца з кампаніяй.

У падрыхтаванай справаздачы аб гендарным складзе кампаніі, азагалоўленым як «Ідэалагічная рэха-камера Google», была фраза аб тым, што «магчымасці мужчын і жанчын часткова адрозніваюцца з-за біялагічных прычын, і гэтыя адрозненні могуць тлумачыць, чаму ў тэхналагічным сектары і ў кіраўніцтве жанчыны не прадстаўленыя ў роўнай ступені [з мужчынамі]».

«Нам трэба перастаць успрымаць адрозненні паміж мужчынам і жанчынай як сэксізм», — гаворыцца ў службовай запісцы, якая выклікала буру абурэння.

Поўны тэкст справаздачы апублікаваў сайт Gizmodo.

Сундар Пінчаі сказаў, што аўтар тэксту «перайшоў мяжу» і што ён «распаўсюджвае шкодныя гендэрныя стэрэатыпы ў кампаніі».

Даклад супрацоўніка таксама раскрытыкавала віцэ-прэзідэнт Google па разнастайнасці, цэласнасці і кіраванні Даніэль Браўн.

Аўтар паста, аднак, адзначыў, што атрымаў «мноства асабістых паведамленняў ад іншых супрацоўнікаў са словамі падзякі».

У лісце, разасланым супрацоўнікам Google у панядзелак, Пінчаі пісаў аб тым, што супрацоўнікі маюць права выказваць свае погляды і што змест дакладу можна абмеркаваць, нягледзячы на тое, што большасць супрацоўнікаў гэты пункт гледжання не падтрымлівае.

Аднак, пісаў ён, меркаваць, што частка нашых калегаў мае рысы, якія робяць іх менш прыдатнымі для працы, абразліва.

«Гэта супярэчыць нашым базавым каштоўнасцям і кодэксу паводзін, якія прадугледжваюць, што кожны павінен рабіць усё магчымае для стварэння атмасферы свабоднай ад дамаганняў, запалохвання, прадузятасцяў і незаконнай дыскрымінацыі», — напісаў Пінчаі.

У сваю чаргу, Дэймар стаў героем адначасова для амерыканскай правіцы і прарасійскіх левых. Так, заснавальнік «Вікілікс» Асанж прапанаваў Дэймару працу.

Каментары67

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Дэлегатка КР Карпушонак пасля маўчання апублікавала відэа31

Дэлегатка КР Карпушонак пасля маўчання апублікавала відэа

Усе навіны →
Усе навіны

Міністр унутраных спраў Польшчы лічыць малаверагоднымі перамовы Варшавы і Мінска3

Украінскі «Фламінга» знішчыў першы расійскі аб'ект4

Модзі заклікаў Пуціна да хутчэйшага завяршэння вайны ва Украіне3

З’явіліся першыя фота меркаванага забойцы Андрэя Парубія4

Напярэдадні 1 верасня беларуска спрабавала зарабіць на шакаладках з цытатамі Лукашэнкі13

Пуцін на пасяджэнні ШАС зноў заявіў, што Захад справакаваў напад Расіі на Украіну13

«Дзве вадародныя і тры гексагенавыя бомбы, а настаўнікаў і вучняў расстраляюць». У Мінску падлетак адпомсціў дзяўчыне за адмову сустракацца3

Сабака пераплыў шырокую Прыпяць. Шырыня ракі — 100 метраў

Кошт золата абнавіў чарговы гістарычны максімум. Як даражэла золата ў гісторыі?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэлегатка КР Карпушонак пасля маўчання апублікавала відэа31

Дэлегатка КР Карпушонак пасля маўчання апублікавала відэа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць