Навука і тэхналогіі11

Археолагі выявілі ў Ізраілі родную вёску апосталаў Андрэя, Філіпа і Пятра

Археолагі выявілі на поўначы Ізраіля сляды, як мяркуецца, старажытнай рыбацкай вёскі Віфсаіды, якая ўзгадвалася ў Новым Запавеце і лічыцца радзімай апосталаў Філіпа, Андрэя Першазванага і Пятра, паведаміла выданне Haaretz.

Фота: акаўнт Kinneret Academic College у Facebook

Паводле звестак выдання, падчас раскопак на паўночным узбярэжжы Тыверыядскага возера (у Новым Запавеце — Галілейскага мора) у Эль-Араджы археолагі знайшлі рымскія купальні — гэта сведчыць пра тое, што некалі на гэтым месцы быў рымскі «поліс», паведаміў выданню доктар Мардэхай Авіям з каледжа Кінерэт.

Гісторыкі мяркуюць, што гэта быў горад Юліяда, які некалі з'явіўся на месцы біблейскай Віфсаіды. Так, гісторык Іосіф Флавій паведамляе, што Ірад Філіп, сын цара Ірада Вялікага, надаў Віфсаідзе статус горада і назваў Юліяда ў гонар Юліі Аўгусты, маці імператара Тыберыя.

«Іосіф піша, што манарх ператварыў Віфсаіду з вёскі ў поліс, сапраўдны горад. Ён не згадвае, ці быў горад пабудаваны на тым жа месцы, ці не. І на самай справе ўвесь гэты час мы не ведалі, дзе ён. Але купальні сведчаць пра існаванне гарадской культуры», — заявіў Авіям.

Акрамя гэтага, археолагі выявілі ў Эль-Араджы гліняныя чарапкі, мазаіку, дзве манеты. Адна з іх — з бронзы і датуецца познім II стагоддзем да нашай эры, а другая — срэбная, з выявай імператара Нерона (65-66 год нашай эры).

Каментары1

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь і ЗША ўзгаднілі прамежкавае пагадненне14

Па справе Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці на 9 гадоў асудзілі Сяргея Высоцкага7

Стала вядома, хто можа купіць «Лесту» — былое падраздзяленне Wargaming1

У Гродне дзіцячы садок перарабілі ў жылы дом — вось як выглядае

Псіхіятра Уладзіміра Пікірэню абвясцілі ў вышук5

У чарговым шоу на ТНТ — беларускі дэсант: гімнастка Галкіна, баксёр Кудзін і не толькі3

У Кыргызстане так і не знайшлі цела беларускага альпініста, яго больш не будуць шукаць

Расіяне ўдарылі па рэйсавым аўтобусе на Нікапальшчыне — пяць чалавек загінулі

Усе спевакі зняліся з канцэрта Эда Шырана пасля таго, як рэпера Маклмора выгналі за прапалесцінскія выказванні48

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць