Свет44

Дзярждэп: ЗША разглядаюць магчымасьць скасаваць санкцыі супраць Беларусі

калі Менск зробіць крокі ў кірунку палітычных рэформ.

ЗША разглядаюць магчымасьць скасаваць санкцыі супраць Беларусі, калі Менск зробіць крокі ў кірунку палітычных рэформ. Пра гэта заявіў прэсавы сакратар Дзярждэпартамэнту ЗША Робэрт Вуд.

Намесьнік памочніка дзяржсакратара Дэвід Мэркель, які на мінулым тыдні наведаў Менск, заявіў, што

рашэньне аб санкцыях будзе прымацца па выніках парлямэнцкіх выбараў у верасьні.

Заяву ЗША аб магчымасьці скасаваньня санкцый, накладзеных на Беларусь, камэнтуе аглядальнік Юры Дракахруст:

"Такога рашэньня можна было чакаць. Я нагадаю, што ў лістападзе летась, калі ўводзіліся санкцыі супраць “Белнафтахіму”, прадстаўнікі ЗША тлумачылі , што гэта робіцца выключна з прычыны таго, што беларускія ўлады парушылі сваё абяцаньне вызваліць палітвязьняў. Палітвязьні нарэшце вызваленыя – амэрыканцы не мяняюць сваю пазыцыю: ёсьць палітвязьні – ёсьць санкцыі, няма палітвязьняў – няма санкцый. Ня выключана, што размова ідзе пра скасаваньне і візавых санкцый, уведзеных адносна вялікага кола беларускіх чыноўнікаў і афіцыйных асобаў , уключна з Аляксандрам Лукашэнкам.

Я б тут зьвярнуў увагу на тлумачэньне, што канчатковае рашэньне аб скасаваньні санкцый будзе прымацца пасьля верасьнёўскіх выбараў у Беларусі. Так што калі будуць скасаваныя і візавыя санкцыі, у гэтым будзе пэўная лёгіка – санкцыі ўводзіліся пасьля выбараў і рэфэрэндуму 2004 году, умовы правядзеньня якіх ЗША палічылі кепскімі. Калі выбары 2008 году амэрыканцы палічаць прымальнымі ці хаця б лепшымі, чым яны былі 4 гады таму, то скасаваньне санкцый будзе выглядаць зразумелым.

Калі казаць на канцэптуальным узроўні, то палітыка санкцый з боку дэмакратычных краін адносна краін аўтарытарных увесь час сустракаецца з дылемай. Калі аўтарытарны рэжым ідзе на саступкі, то што трэба рабіць – яшчэ больш інтэнсыўна ўжываць “бізун”, працягваць ціск да поўнай перамогі, балазе рэжым прадэманстраваў, што саступкі магчымыя? Ці ўжываць “пернік”, рабіць крокі насустрач, калі такія крокі робіць непахісны апанэнт?

Тут варта прыгадаць, што пра пакрокавую стратэгію амэрыканская дыпляматыя таксама гаварыла шмат гадоў. Так што і ў гэтым рэчышчы магчымае рашэньне ЗША выглядае адказным, амэрыканцы абяцалі ўзаемныя крокі тады, калі Менск дэманстраваў непахіснасьць. Калі доўгачаканыя крокі зробленыя, прычым няважна, з прычыны ціску ці па якой іншай прычыне, амэрыканцы ізноў жа трымаюць слова.

Ну і нарэшце варта прыгадаць геапалітычны фон гэтага рашэньня. Я мяркую зусім невыпадковым, што амэрыканскае паведамленьне прагучала на наступны дзень пасьля таго, як Аляксандар Лукашэнка адказаў на прапанову Масквы прызнаць незалежнасьць Паўднёвай Асеціі і Абхазіі фактычнай адмовай, па меншай меры не адказаў згодай. Гэтае рашэньне Менску магчыма было больш важным чыньнікам для зьмены пазыцыі Вашынгтону, чым нават вызваленьне Аляксандра Казуліна".

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам23

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі прадалі тур на 10 дзён за дваіх амаль за 23 тысячы даляраў. Што за кірунак?4

У СІЗА КДБ апынуўся Мікалай Цырто, фігурант старой справы Беларусбанка. Другі раз — за палітыку2

Кітайскія хакеры на працягу некалькіх гадоў мелі доступ да мабільнай сувязі ўрада Вялікабрытаніі2

Галоўчанка не гуляе спецыяльна супраць даляра4

Расія пакідае адну з вайсковых баз у Сірыі3

IT-кампанія з беларускімі каранямі ўвайшла ў топ-3 найлепшых тэсціроўшчыкаў свету

Дачка спікера Сергеенкі ўладкавалася на працу ў Міністэрства працы11

На выездзе з Мінска пабудуюць аўтавакзал13

«Горы відавочна лішнія». Беларусы ацанілі Браслаў у шпіёнскім серыяле «Поні»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам23

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць