Свет2323

Кіраўнік МЗС Польшчы паставіў пад сумнеў законнасць адмовы Варшавы ад рэпарацый Другой сусветнай

Міністр замежных спраў Польшчы Вітольд Вашчыкоўскі ў эфіры тэлеканала TVP Info паставіў пад сумнеў законнасць пагаднення, заключанага ў 1953 г. паміж тагачаснымі польскімі ўладамі з федэральным урадам Германіі аб адмове ад рэпарацый.

«З моманту завяршэння Другой сусветнай вайны гэта пытанне застаецца неўрэгуляваным. Рашэнне ад 1953 г. можна ставіць пад сумнеў, бо да канца не вядома ад чаго мы адмовіліся. Польшча на той час не была незалежнай дзяржавай, каб прымаць такія рашэнні. Гэта таксама тычыцца і тагачаснай Германіі, як Усходняй так і Заходняй», — сказаў кіраўнік польскай дыпламатыі.

Пры гэтым Вашчыкоўскі адзначыў, што пытанне рэпарацый не з'яўляецца адназначным і патрабуе юрыдычнага аналізу.

Упершыню гэтае пытанне падняў падчас ліпеньскага з'езда Аб'яднаных правых сіл кіраўнік партыі «Права і справядлівасьць» Яраслаў Качыньскі. Тыдзень таму дэпутат гэтай партыі Аркадыуш Мулярчык падаў запыт у Бюро парламенцкага аналізу для падрыхтоўкі экспертнага заключэння аб магчымасці атрымання рэпарацый ад Нямеччыны за шкоду, прычыненую падчас Другой сусветнай вайны.

Прэс-сакратар урада Германіі Ульрыка Дэмер заявіла, што ўлады ў Берліне адчуваюць палітычную, маральную і фінансавую адказнасць за Другую сусветную вайну, але пытанне аб германскіх рэпарацыях для Польшчы было канчаткова ўрэгулявана.

Паводле яе слоў, у 1953 годзе Варшава адмовілася ад дадатковых рэпарацыйных выплат і пасля неаднаразова пацвярджала гэта.

Між тым, згодна з вынікамі апытання Ipsos для тэлеканала TVP, патрабаванне рэпарацый ад Нямеччыны падтрымалі 2/3 апытаных палякаў. Так, 63% рэспандэнтаў лічаць, што Нямеччына павінна выплаціць кампенсацыю Польшчы «за страты, нанесеныя падчас Другой сусветнай вайны», а 68% - жадаюць кампенсацыі «за злачынствы генацыду, учыненыя супраць польскага народа» падчас вайны.

Каментары23

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Дзмітрый Асанаў накаўтаваў венесуэльца Роджэра Гуцьерэса

Пашынян: Вырашым і выйдзем з АДКБ. Мы не дазволім, каб Лукашэнка зноў стаў нашым гарантам13

У Маскве карціну Малевіча прадалі за чатыры мільёны даляраў1

Каза ад вікінгаў і «суровая ўпарадкаванасць беларускай песні». Што пісалі пра Беларусь у прапагандысцкім часопісе часоў акупацыі19

«Дзеці пілі той самы напой». Бацькі з іншых гарадоў пра атручэнне дашкольнікаў у Барысаве10

Амерыканскага акцёра Джэймса Хэндзі пасынак зарэзаў нажом2

Трампа ўсцешыла перспектыва асабістай сустрэчы Зяленскага і Пуціна — «вельмі добрых людзей»5

Навошта Зяленскі напісаў ліст Пуціну?7

На аддаленым востраве ў Інданезіі зноў пабачылі вельмі рэдкага папугая1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць