Навука і тэхналогіі33

«Чалавек будзе абгорнуты»: як «інтэрнэт рэчаў» зменіць наша штодзённае жыццё 

Лянота — рухавік прагрэсу. Таму чалавек імкнецца стварыць больш рэчаў, якія б палягчалі жыццё і дазвалялі рабіць як мага менш непатрэбных рухаў і дзеянняў. Дзякуючы сваёй ляноце мы шчыльна наблізіліся да стварэння гэтак званага «інтэрнэту рэчаў».

Інтэрнэт рэчаў (або сетка рэчаў, у анг. скарачэнні IoT) — гэта канцэпцыя сеткі фізічных прадметаў («рэчаў»), абсталяваных убудаванымі тэхналогіямі для ўзаемадзеяння адно з адным або з навакольным асяроддзем, для кіравання якімі не трэба ці не абавязкова ўмяшанне чалавека.

Прасцей кажучы, калі ўзяць некалькі любых рэчаў (дрэва, прас, гадзіннік, дзверы, аўтамабіль) і абсталяваць іх прыладамі для падключэння да інтэрнэту, усе яны змогуць перадаваць адно аднаму інфармацыю пра свой бягучы стан і такім чынам карэктаваць працу адно аднаго так, каб быць найбольш узаемакарыснымі і карыснымі чалавеку.

Цяпер інтэрнэт рэчаў знаходзіцца на стадыі станаўлення, бо ён звязаны, у першую чаргу, з «разумнымі» рэчамі. Трэба адрозніваць разумныя гаджэты (смартгаджэты) і гаджэты з аўтаматызаванымі працэсамі. І хаця разумных рэчаў с кожным днём вырабляецца ўсё больш, шмат якія з іх насамрэч проста звычайныя «аўтаматызатары» паўсядзённых для чалавека працэсаў.

Напрыклад, той жа «разумны дом» у большасці выпадкаў — ніякі не разумны. Вы можаце ўключыць кандыцыянер, націснуўшы адпаведную кнопку ў сваім смартфоне, або ўсталяваць у наладах, каб ён уключаўся кожны дзень, калі вы прыходзіце з працы, — а 18-й. Але што будзе, калі адным днём пасля працы вы вырашыце пайсці не дадому, а на сустрэчу з сябрам? Кандыцыянер усё адно ўключыцца, бо вы яго так запраграмавалі.

Дык вось, інтэрнэт рэчаў прадугледжвае такую канцэпцыю, калі ваш дом сам разумее, ці трэба ўключыць сёння ўвечары кандыцыянер, ці трэба запаліць святло ў тым ці іншым пакоі і ці трэба зараз згатаваць вар.

Перадавыя транснацыянальныя кампаніі, якія займаюцца распрацоўкамі ў сферы інфармацыйных тэналогій, год за годам робяць IoT усё больш блізкім да паўсядзённага жыцця. У Беларусі, кажа заснавальнік кампаніі VP Capital Віктар Пракапеня, ніхто пакуль сур'ёзна не займаецца тэхналогіямі інтэрнэта рэчаў. 

«Вельмі шкада, бо гэта вельмі перспектыўны напрамак развіцця тэхналогій. Інтэрнэт рэчаў — адзін з найбольш моцных тэхналагічных трэндаў сучаснасці, нароўні са штучным інтэлектам, даданай і віртуальнай рэальнасцю, блокчэйнам і 3D-капіяваннем. Тэхналогіі інтэрнэта рэчаў ужо есць у Беларусі і з кожным годам іх будзе усё болей. Але, на жаль, гэта перш за ўсё звязана з пранікненнем тэхналогій, распрацаваных на заходніх рынках. Спадзяюся, што ўжо хутка з прыняццем Дэкрэта прэзідента «ПВТ 2.0» сітуацыя пачне паляпшацца, і больш беларускіх кампаній будуць займацца новымі прагрэсіўнымі тэхналогіямі», — падзяліўся з «Нашай Нівай» IT-бізнэсмен. 

Што ж тычыцца кампаній самаго бізнэсмена, то, па ягоных словах, пакуль што яны засяродзіліся на тэхналогіях штучнага інтэлекту і дададзенай рэальнасці.

«Але мы пільна назіраем за тэндэнцыямі, і я не магу выключаць, што мы будзем распрацоўваць тэхналогіі інтэрнэту рэчаў у будучым», — сказаў Пракапеня. 

«Разумны» дом: усе прылады і рэчы камунікуюць і залежаць адна ад адной.

Наогул, гісторыю інтэрнэта можна падзяліць на чатыры перыяды:

  • Web 1.0 — магчымы толькі прагляд кантэнта прымітыўных сайтаў
  • Web 2.0 — магчымы не толькі прагляд, але і генерацыя інфармацыі
  • Web 3.0 — з’явілася машынная апрацоўка звестак
  • Internet of Things (IoT) — інтэрнэт рэчаў

Цяпер мы знаходзімся на прамежкавым этапе — паміж Web 3.0 і IoT. Напрыклад, калі дом сапраўды «разумны», то ваш мабільны тэлефон будзе адсочваць вашае знаходжанне з дапамогай GPS і перадаваць яго ў дом. І калі кандыцыянер разумее, што вы з працы паехалі не дадому, то ён проста не будзе ўключацца.

Яшчэ адзін прыклад — разумныя гадзіннікі і бранзалеты розных вытворцаў. Яны пільна сочаць за вашым сном і пачынаюць будзіць вас толькі тады, калі вы знаходзіцеся ў фазе паверхневага сну, каб вашае абуджэнне было найменш складаным.

Разумны бранзалет ад Xiaomi — адзін з самых танных і вядомых на рынку «разумных» прыладаў.

Але сапраўдная эра інтэрнэту рэчаў надыдзе толькі тады, калі ўсе рэчы побач з намі будуць не толькі «разумнымі», але яшчэ і будуць умець узаемадзейнічаць адна з адной так, каб мы гэтага нават не заўважалі.

Відавочна, што адбудзецца гэта ўжо зусім скора. Але як гэта паўплывае на нашае жыццё? Ці не будзе нечаканых вынікаў?

«Інтэрнэт рэчаў пранікае ва ўсё новыя і новыя сферы. Мы будзем назіраць тэндэнцыю, калі чалавек будзе «абгорнуты» тэхналогіямі і «разумнымі» дэвайсамі — гэта ўжо адбываецца. І гэта, безумоўна, будзе рабіць жыццё больш камфортным і менш энергазатратным. Таму зараз актыўна развіваецца і будзе развівацца індустрыя фітнэсу і здаровага ладу жыцця — трэба падтрымліваць баланс», — кажа Віктар Пракапеня. 

Каментары3

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць32

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць

Усе навіны →
Усе навіны

Паліцыя зноў разагнала мітынг у цэнтры Тбілісі

Што вядома пра беларуса Віктара Павелку, якога ў Польшчы падазраюць у арганізацыі нападаў на расійскіх апазіцыянераў7

Што свет думае пра вайну ва Украіне цяпер? Карта пазіцый краін1

Камандзір Палка Каліноўскага: Беларускія добраахвотнікі маюць тыя ж сацыяльныя гарантыі, што і ўкраінскія вайскоўцы6

У Грузіі працягваюцца пратэсты, паліцыя прымяніла вадамёты1

Спевака Дзядзю Ваню будуць судзіць за ўдзел у пратэстах4

Навукоўцы знайшлі тлумачэнне «туману ў галаве» пасля кавіду1

Мінскія ўлады прадпісваюць упрыгожваць навагоднія вітрыны толькі «элементамі славянскага паходжання»7

Дэпартамент дзяржбяспекі Літвы кажа, што рост колькасці імігрантаў з Беларусі ўяўляе пагрозу. Але па статыстыцы беларусаў у Літве становіцца менш10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць32

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць

Галоўнае
Усе навіны →