Спорт2323

Кіраўнік БАТЭ Анатоль Капскі ўключыў для менеджара «Шахцёра» Дзмітрыя Хахлова хіт «Ленінграда» «Ехай на…уй» ВІДЭА

У нядзелю 27 жніўня на салігорскім стадыёне «Будаўнік» адбыўся матч лідараў чэмпіянату краіны па футболе «Шахцёра» і БАТЭ. Барысаўская каманда атрымала звышупэўненую перамогу з лікам 4:0.

Аднак гульня запомніцца не толькі лікам, але каляфутбольнымі момантамі. Ужо па сканчэнні матча кіраўнік футбольнага клуба БАТЭ Анатоль Капскі ўключыў у раздзявальні сваёй каманды хіт гурта «Ленінград» «Ехай на…уй».

Прычым не проста ўключыў, але яшчэ і адмыслова адчыніў дзверы і на відэа вымавіў: «Гэта Хахлову».

Коротко о матче @fcshakhterby – @fcbate. #ВремяФутбола #Беларусь5 #белфутбол #высшаялига

Публикация от Время футбола (@vremyafutbola)

Дзмітрый Хахлоў — менеджар салігорскага «Шахцёра». Грамадзянін Латвіі Хахлоў прыйшоў у «Шахцёр» з «Вентспілса» ў гэтае міжсезонне, ён адказвае ў клубе за трансферную палітыку.

«Вось знайшоўся ў «Шахцёры» адзін дзеяч (Дзмітрый Хахлоў) — вялікі аматар гурта «Ленінград», — які прыехаў да нас з Прыбалтыкі і пачаў усіх вучыць, як трэба працаваць у беларускім футболе. Ну, няхай паслухае — гэта яму персанальны адказ. Я сам чалавек гарачы і завадны, але каб так абразліва паслаць на ўсю краіну, як пасылае «Ленінград», — такога сабе не дазваляў. Хлопцы прыдумалі лепш за мяне, як адзначыць перамогу», — сказаў Капскі ў інтэрв’ю газеце «Прессбол».

На працягу амаль усяго чэмпіянату «Шахцёр» лідзіраваў у чэмпіянаце Беларусі. Пасля гэтага паражэння ад БАТЭ каманда саступіла лідарства мінскаму «Дынама». БАТЭ ідзе толькі трэцім.

У жніўні Анатоль Капскі пакінуў пасаду генеральнага дырэктара завода БАТЭ, цяпер ён засяроджаны толькі на футболе.

Каментары23

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын12

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын

Усе навіны →
Усе навіны

Былая палітзняволеная са Швецыі: Следчы думаў, што бабулю расколе адразу, а бабуля як уперлася!1

У Курскай вобласці загінулі чатыры расійскія афіцэры — на іх напала «Баба-Яга»1

MALDZIS выкупіў старадаўні архіў парафіі з Гарадзеншчыны3

У Барысаве распрацавалі пажарны танк для самых складаных узгаранняў ФОТЫ

КДБ абвесціў затрыманых кнігавыдаўцоў Яўдаху, Багдановіча і Коласа ўдзельнікамі экстрэмісцкага фармавання13

Трамп незадаволены абраннем Маджтабы Хаменеі1

«У мяне на стале пяць гадоў ляжала папера з перадачай права апекі над сынам». Вольга Севярынец — пра гады страху, антыдэпрэсанты і надзею12

У Германіі ўпаў метэарыт, асколкі прабілі дахі дамоў3

Журналіст Павел Дабравольскі асуджаны на 9 гадоў пазбаўлення волі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын12

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць