Спорт55

Былы галоўны трэнер зборнай Беларусі будзе судзіцца з АБФФ у Швейцарыі

Фота Сяргея Гудзіліна

Намеснік старшыні Асацыяцыя «Беларуская федэрацыя футбола» Сяргей Сафар'ян распавёў аб разбіральніцтве з экс-галоўным трэнерам зборнай Беларусі, а сёння галоўным трэнерам кіеўскага «Дынама» Аляксандрам Хацкевічам.

«На 17 кастрычніка прызначаныя слуханні ў Лазане па ініцыятыве прадстаўніка Хацкевіча. Прадстаўнік Аляксандра Мікалаевіча настаяў, каб прыйшлі вочныя слуханні. Наш прадстаўнік будзе ў іх удзельнічаць. Больш падрабязных каментароў па гэтай тэме да слуханняў не будзе», — цытуе словы Сафар'яна Tribuna.com.

Раней беларускі футбольны арбітраж вынес рашэнне адносна пазоўнай заявы Аляксандра Хацкевіча аб прызнанні кантракту скасаваным у аднабаковым парадку без паважнай прычыны. Аднак вердыкт не абвяшчаўся.

Хацкевіч мае намер спагнаць з АБФФ кампенсацыю за датэрміновае скасаванне кантракту.

***

Аляксандр Хацкевіч кіраваў нацыянальнай зборнай Беларусі са снежня 2014 года, прыйшоўшы да яе стырна ў канцоўцы адбору на Еўра-2016. Нікуды беларусы ў выніку не адабраліся. У новым цыкле, да чэмпіянату свету — 2018, пасля нічыёй дома з французамі «Белыя крылы» чакалі паразы ад галандцаў і нічыя дома з люксембуржцам, што значна ўскладніла выкананне агучанай задачы ў кваліфікацыі на ЧС-2018 - заняць як мінімум трэцяе месца ў групе. У снежні 2016 года кантракт з Хацкевічам быў разарваны датэрмінова.

***

31 жніўня зборная Беларусі пад кіраўніцтвам Ігара Крывушэнкі згуляе ў гасцях з Люксембургам, а 3 верасня — на «Барысаў-Арэне» са Швецыяй.

У кастрычніку — матчы з Галандыяй і Францыяй.

Пасля 6 тураў стан спраў у групе такі: Швецыя, Францыя — 13, Галандыя — 10, Балгарыя — 9, Беларусь — 5, Люксембург — 1.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску68

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Анатоль Верабей — даследчык творчасці Караткевіча2

На фронце загінуў расійскі Z-блогер Велес з 50 тысячамі падпісчыкаў7

Журналіст Ігар Карней расказаў, як стаў будаўніком на Азорах1

У модзе новая эра бландзінак1

Украіна абвяргае сваю датычнасць да выбухоўкі, знойдзенай каля газаправода з расійскім газам у Сербіі9

У Бразіліі прынялі закон аб сумеснай апецы над жывёламі пры разводзе

Галоўны рэдактар «Еўрарадыё» Яўген Казарцаў расказаў, як пяць гадоў працаваў на «Спутніку» і колькі зарабляў47

Шрайбман пра тое, ці паедуць масава расіяне ў Беларусь з-за блакіровак інтэрнэту і чаму гэта не праблема9

Зяленскі прыехаў у Дамаск і сустрэўся з прэзідэнтам Сірыі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску68

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць