Свет11

На затопленым хімзаводзе ў Х'юстане адбыліся выбухі

У выніку выбухаў на затопленым хімічным заводзе кампаніі Arkema за 30 кіламетраў ад затопленага Х'юстана ў паветра патрапілі хімічныя рэчывы. Пра гэта заявілі мясцовыя ўлады, піша ВBС.

Google

Раней паведамлялася пра чорны дым, які ўзнімаецца над тэрыторыяй прадпрыемства.

Адзін з супрацоўнікаў паліцыі трапіў у бальніцу пасля ўдыхання таксічных пароў. Яшчэ дзевяць паліцэйскіх праходзяць медыцынскую праверку. У кампаніі Arkema мяркуюць, што недамаганне выкліканае «нетаксічным раздражняльнікам».

Reuters

Жыхароў дамоў у радыусе 1,5-2 кіламетраў ад заводу эвакуявалі з-за рызыкі выбухаў і пажару.

Раней у кампаніі папярэджвалі, што завод рана ці позна выбухне ці загарыцца з-за затопленых генератараў.

Завод Arkema знаходзіцца за 34 кіламетры ад Х'юстана ў горадзе Кросбі, ён спыніў працу ў пятніцу, яшчэ да пачатку ўрагану.

Аднак з-за багатых ападкаў, якія прынёс ураган «Харві», яго тэрыторыю затапіла і электразабеспячэнне аказалася перапыненым, паведамілі ў кампаніі. Рэзервовыя генератары таксама затопленыя. У выніку сістэма астуджэння завода аказалася абясточанай.

Завод вырабляе арганічныя пераксіды, якія выкарыстоўваюцца ў розных сферах — ад фармацэўтычнай да будаўнічай. Пры высокіх тэмпературах яны могуць быць небяспечныя для здароўя.

Getty

Нацыянальная метэаралагічная служба ЗША панізіла статус урагану «Харві» да ніжэйшага — «трапічнай дэпрэсіі», аднак сіноптыкі працягваюць прагназаваць моцныя дажджы над усходнім Тэхасам і заходняй Луізіянай.

Раней кіраўнік кампаніі Arkema заяўляў, што патэнцыйны пажар наўрад ці перакінецца за тэрыторыю завода, аднак жыхары акругі Харыс у радыусе 2,4 км вакол завода былі эвакуяаваныя ў якасці меры засцярогі.

Аперацыя ў Х'юстане

У самім Х'юстане працягваецца выратавальная аперацыя — узводы пажарных прачэсваюць затопленыя кварталы ў пошуках тых, хто выжыў.

У аперацыі бяруць удзел 10 тысяч салдат Нацыянальнай гвардыі ЗША, яшчэ 14 тысяч, як чакаецца, неўзабаве прыбудуць у Х'юстан.

У выніку наступстваў урагану «Харві» ва ўсходнім Тэхасе загінулі 33 чалавекі, паведамілі прадстаўнікі мясцовай улады.

Многія раёны штата цалкам затопленыя. Затопленая і вялікая частка Х'юстана, чацвёртага па велічыні горада ў ЗША.

Больш за 32 тысячы чалавек жывуць у цэнтрах часовага размяшчэння.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

150 гадоў Яну Булгаку — майстру мастацкай фатаграфіі1

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

Вынеслі прысуд маці, якая забіла нованароджанага сына5

Пад Брэстам кітайцы будуюць цяпліцу, дзе за агуркамі і памідорамі будзе сачыць штучны інтэлект2

Больш за 200 кліентаў пацярпелі ад фірмы «Кухні Чэры», што рэкламаваў прапагандыст Тур з жонкаю3

49‑гадовага праграміста з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе

Пісьменнік Джэфры Арчэр памёр за суткі да выхаду сваёй новай кнігі1

«Я — Джэйн Доу». Справа аб групавым згвалтаванні ў элітным універсітэце запусціла новы сусветны флэшмоб36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць