Свет2020

Пуцін паабяцаў падаць у суд на ЗША з-за парушэння правоў Расіі

AP

Улады Расіі пакідаюць за сабой права адказаць на рашэнне ЗША аб закрыцці расійскага генконсульства ў Сан-Францыска і гандлёвых прадстаўніцтваў у Вашынгтоне і Нью-Ёрку, заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на прэс-канферэнцыі ў Кітаі, дзе скончыўся саміт БРІКС, піша rbc.ru.

Пуцін адзначыў, што ўлады ЗША мелі права скараціць колькасць расійскіх консульстваў у сваёй краіне, аднак зроблена імі гэта было «ў хамскай манеры».

«Гэта не ўпрыгожвае нашых амерыканскіх партнёраў. Але цяжка весці дыялог з людзьмі, якія блытаюць Аўстрыю з Аўстраліяй. З гэтым нічога ўжо не зробіш, такі ўзровень палітычнай культуры пэўнай часткі амерыканскага істэблішменту», — адзначыў Пуцін.

Кіраўнік Расіі асабліва адзначыў, што дзеянні ўладаў ЗША парушылі маёмасныя правы Расіі, якую пазбавілі права карыстацца сваёй маёмасцю.

«Гэта відавочнае парушэнне маёмасных правоў расійскага боку. Таму для пачатку дам даручэнне расійскаму МЗС звярнуцца ў суд, паглядзім як эфектыўна працуе хвалёная амерыканская судовая сістэма», - растлумачыў Пуцін.

Кіраўнік Расіі таксама адзначыў, што Расія пакідае за сабой права адказаць на дзеянні ўладаў ЗША скарачэннем персаналу амерыканскай дыпмісіі ў Расіі яшчэ на 155 чалавек для дасягнення поўнага парытэту.

Аднак у бліжэйшы час Расія пакуль не мае намеру прымаць такога рашэння.

Каментары20

Цяпер чытаюць

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Студэнтку, якая раптоўна памерла ў польскай Лодзі, пахавалі ў Беларусі1

Яна баіцца толькі аднаго — што не хопіць часу. Старшыні Рады БНР Івонцы Сурвіле — 90 гадоў28

Сёння — 15‑я гадавіна тэракту ў мінскім метро10

Трамп хоча ўзвесці ў Вашынгтоне 76‑метровую трыумфальную арку4

Новы трэнд — грыбная кава. Наколькі гэта сапраўды функцыянальны напой?3

Бяляцкі: Уся Беларусь — вялікая турма28

Трамп: Наступны крок — Марс!5

«Арыён» прывадніўся ў Ціхім акіяне. Гістарычная місія палёту да Месяца «Артэміда-2» паспяхова завершана9

Шымпанзэ ў джунглях Уганды вядуць самую крывавую вайну за ўсю гісторыю назіранняў. Ніхто не ведае чаму22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць