Свет55

Прэзідэнт Румыніі адмяніў візіт ва Украіну

Прэзідэнт Румыніі Клаўс Ёханіс адмяніў візіт ва Украіну з-за прыняцця ў Кіеве новага закона аб адукацыі, паводле якога з 2020 года навучанне ў краіне стане цалкам украінскамоўным.

Пра гэта паведамляе rbc.ru са спасылкай на Agerpres

Як адзначыў Ёханіс, пры уступленні ў сілу закон «рэзка абмяжуе доступ меншасцяў да адукацыі на іх роднай мове». «Таму, даведаўшыся пра гэты закон, я адмяніў свой візіт ва Украіну, я таксама адмяніў прыём старшыні парламента, сустрэча была прызначаная на канец верасня», — патлумачыў прэзідэнт Румыніі.

У той жа час Ёханіс адзначыў, што Украіна застаецца партнёрам Румыніі. «Я спадзяюся, што нам удасца знайсці падыход, які дазваляе румынам ва Украіне, у канчатковым рахунку, працягнуць сваю адукацыю на румынскай мове», - сказаў на заканчэнне Ёханіс.

У рамках візіту кіраўнік Румыніі разам з прэзідэнтам Пятром Парашэнкам павінен быў наведаць раёны кампактнага пражывання румын у Букавіны. Усяго ва Украіне пражываюць больш за 150 тыс. румын. Яны сканцэнтраваны ў асноўным у Чарнавіцкай і Закарпацкай абласцях краіны.

Раней паведамлялася, што Венгрыя ў пачатку верасня раскрытыкавала прыняты 5 верасня украінскім парламентам закон аб адукацыі. Асудзілі закон таксама Польшча, Румынія і Малдова.

Паводле новага закона, з 2020 года адукацыя ва Украіне стане цалкам украінскамоўнай. Нацменшасці змогуць атрымліваць адукацыю на роднай мове ў дашкольным і ў сегменце малодшай школы.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА14

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Трох мядзведзяў сустрэлі каля дарогі ў Вілейскім раёне

Калі прадаць проста цяпер, грошай на закрыццё крэдыту не хопіць. Колькі страціў Belgee за год?9

Беларускі і іх кавалеры другі год запар ратуюць эканоміку «Мілавіцы», пакуль рускія і еўрапейцы купляюць усё менш7

МЗС Італіі выклікала расійскага пасла пасля таго, як Салаўёў назваў Джорджу Мелоні «шл**ай»6

Кацярына Андрэева прыняла прэстыжную ўзнагароду за стрым, праз які трапіла за краты

Эвалюцыя чалавека не спынілася. За апошнія 10 тысяч гадоў стала больш рыжых, а выпадкаў мужчынскага аблысення паменела2

Прэзерватывы Durex падаражэюць на 30% з-за вайны на Блізкім Усходзе

Прэзідэнт Аргенціны Мілей праспяваў на канцэрце ў гонар Нетаньяху4

Калі адбудуцца перамовы ЗША і Ірана і ці адбудуцца яны ўвогуле, становіцца ўсё менш зразумела1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА14

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць