Усяго патроху2424

«Не прасі прабачэння». Маці напісала жыццёвы ліст сваёй пяцігадовай дачцэ

Блогерка Тоні Хамер надрукавала ліст да сваёй пяцігадовай дачкі Ліліян, дзе коратка тлумачыць, што ў жыцці насамрэч важна, а на што не варта звяртаць увагі. Гэты допіс у фэйсбуку за тыдзень перапосцілі амаль сем тысяч разоў.

Маёй дачцэ.

Не прасі прабачэння, калі хтосьці ўрэжацца ў цябе на вуліцы.

Не кажы: «Прабачце, што турбую». Ты не турбуеш. Ты асоба са сваімі думкамі і пачуццямі і заслугоўваеш павагі.

Не прыдумляй прычыны, чаму ты не можаш пайсці некуды з хлопцам, калі проста не хочаш. Ты нікому не павінна тлумачыць. Простага «не, дзякуй» павінна быць дастаткова.

Не раздумвай над тым, што ты можаш з’есці на людзях. Калі ты галодная, еш, і еш тое, чаго табе хочацца. Калі ты хочаш піцу, не бяры салату проста таму, што вакол цябе іншыя людзі. Замоў чортаву піцу.

Не адрошчвай доўгія валасы, каб зрабіць шчаслівым кагосьці іншага.

Не надзявай сукенкі, калі ты гэтага не хочаш.

Не заставайся дома, таму што табе няма з кім кудысьці пайсці. Выгуляй сябе сама. Пражывай усё, што здараецца, сама і для сябе.

Не стрымлівай слёзы. Калі ты плачаш, значыць, ёсць нешта, што табе трэба выпусціць вонкі. Гэта не слабасць. Гэта значыць быць чалавекам.

Не ўсміхайся, таму што нехта сказаў усміхацца.

Не бойся смяяцца над уласнымі жартамі.

Не кажы «так» толькі дзеля ветлівасці. Кажы «не», таму што гэта тваё жыццё.

Не хавай сваіх думак. Выказвайся і рабі гэта адкрыта. Ты павінна быць пачутай.

Не прасі прабачэння за тое, што ты тая, хто ты ёсць. Будзь мужнай, смелай і прыгожай. Будзь бессаромнаю сабою.

Каментары24

Цяпер чытаюць

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол5

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Усе навіны →
Усе навіны

У Глыбоцкім раёне 13‑гадовы хлопчык патануў у сажалцы1

Даішнікі на дарогах цяпер будуць выглядаць крыху іначай10

У маі ў Беларусі найбольш падаражэў праезд у цягніках

У Беларусі з'явілася сырнае марожанае з журавінавым пюрэ. Як на смак?

«Чакалі 2 гады. Віза — на 9 дзён». Як беларусы цяпер прабіваюцца ў Еўропу8

У Клімавічы прывезлі васковага Пуціна ФОТАФАКТ18

Галоўная беларуская пляцоўка Беластока пад пагрозай закрыцця і просіць дапамогі8

«Прыкінь, сістэма!». Мужу Насці Туман у Беларусі за перавышэнне хуткасці заблакавалі арэндную машыну7

У клубным доме на Язмінавай прадаюць выдатную чатырохпакаёўку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол5

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць