Усяго патроху

Кухар дык кухар, прэм’ер дык прэм’ер

Сёньня партыя ўлады Тайлянду паўторна высунула Самака Сунтаравэта як свайго прэтэндэнта на будучых выбарах. Ня так даўно Вярхоўны суд адхіліў яго ад пасады прэм’ер-міністра, бо, атрымаўшы кіроўны пост, ён ня кінуў весьці кулінарнае шоў на тэлебачаньні.

Кіроўная партыя Тайлянду, “Сіла Народу”, абвесьціла сёньня раніцой, што цалкам патрымлівае свайго лідэра, Самака Сунтаравэта, звольненага з пасады прэм’ер-міністра ў гэты аўторак, і будзе зноўку галасаваць за ягоную кандыдатуру на спэцыяльным паседжаньні парлямэнту ў пятніцу. Вярхоўны суд адхіліў яго ад пасады прэм’ера, бо, атрымаўшы кіроўны пост, ён ня кінуў весьці кулінарнае шоў на тэлебачаньні. І за гэтае шоў, нібыта, атрымливаў ганарары. А ў Тайляндзе закон забараняе дзяржаўным службоўцам займацца камэрцыяй. Рашэньне партыі можа яшчэ больш напружыць сытуацыю ў гэтай азіяцкай краіне.

Заява прагучала на тле цяжкага палітычнага крызісу. Нагадаем, 2 верасьня ў краіне было абвешчанае надзвычайнае становішча. Гэта адбылося пасьля таго, як тысячы пратэстоўцаў, узрушаных пастановай выбарчай камісіі аб тым, што прэм’ер сфальсыфікаваў леташнія выбарыў, уварваліся на тэрыторыю ўрадавага комплексу ў Бангкоку і спаралізавалі працу кіроўных органаў. Цікава, што апанэнты ўраду, можа, і падалі ў Вярхоўны суд безьліч скаргаў, але менавіта тая, што мела дачыненьне да незаконнага сумяшчэньня Сунтаравэтам пасадаў прэм’ер-міністра і тэлевізійнага кухара, прывяла ўрэшце да ягонага адхіленьня ад кіраваньня дзяржавай.

Каментары

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Дзмітрый Асанаў накаўтаваў венесуэльца Роджэра Гуцьерэса

Пашынян: Вырашым і выйдзем з АДКБ. Мы не дазволім, каб Лукашэнка зноў стаў нашым гарантам13

У Маскве карціну Малевіча прадалі за чатыры мільёны даляраў1

Каза ад вікінгаў і «суровая ўпарадкаванасць беларускай песні». Што пісалі пра Беларусь у прапагандысцкім часопісе часоў акупацыі19

«Дзеці пілі той самы напой». Бацькі з іншых гарадоў пра атручэнне дашкольнікаў у Барысаве10

Амерыканскага акцёра Джэймса Хэндзі пасынак зарэзаў нажом2

Трампа ўсцешыла перспектыва асабістай сустрэчы Зяленскага і Пуціна — «вельмі добрых людзей»5

Навошта Зяленскі напісаў ліст Пуціну?7

На аддаленым востраве ў Інданезіі зноў пабачылі вельмі рэдкага папугая1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць