Грамадства44

Расійскі анархіст Рабаў, якога адпусцілі з гродзенскай міліцыі, едзе з лекцыяй у Баранавічы

Усе 19 чалавек, якія ўчора былі затрыманыя ў гарадзенскім Цэнтры гарадзкога жыцьця падчас лекцыі Пятра Рабава «Лібэртарная сацыяльная думка апошняй траціны XX — пачатку XXI cтагодзьдзя» вызваленыя з пастарунку, у тым ліку і лектар. Прафэсар Рабаў паведаміў Свабодзе, што ён ужо накіраваўся ў Баранавічы, дзе сёньня ў яго прызначана чарговая лекцыя.

Пётар Рабаў, пасьля таго як выйшаў з пастарунку, сам расказаў журналістам, як адбывалася затрыманьне. Паводле яго, ён прыехаў у саюзную дзяржаву з лекцыяй па філязофіі і нават ня мог падазраваць, што публічная лекцыя можа стаць несанкцыянаваным масавым мерапрыемствам.

— А тут людзі ў масках, паставілі ў адзін шэраг, хто, адкуль, адбіткі пальцаў… Быў такі выпуск журнала «Ералаш» — «Нішто сабе схадзіў па хлеб». Вось гэта якраз і адбылося. Нас, праўда, ня білі; быў нейкі маральны ціск, але абыходзіліся са мной даволі карэктна. Мне здаецца, дастаткова таго, што яны сарвалі лекцыю, адабралі ў мяне кніжкі. Я зусім не ўяўляю, у чым прычына нашага затрыманьня. Мы рабілі ўсё гэта адкрыта, інфармацыя была ў інтэрнэце. На маю думку, іх напалохала слова «анархія» ў маіх лекцыях. У мяне забралі 11 кніжак. Спачатку нас абвінавацілі ў арганізацыі несанкцыянаванага мітынгу, маўляў, праводзілі мерапрыемства без дазволу. Думаю, што мне нічога не пагражае: ні адміністрацыйная, ні крымінальная справа. Максымум, што я страціў — гэта канфіскаваныя кнігі. Я спадзяюся, што не пацярпяць людзі, якія прыйшлі на лекцыю.

Паводле прафэсара Рабава, ён паедзе ў Баранавічы, дзе сёньня ў яго прызначана чарговая лекцыя, і мае надзею, што падобнае зь ім не паўторыцца.

Усяго ўчора ў гарадзенскім «Цэнтры гарадзкога жыцьця» падчас лекцыі Пятра Рабава было затрымана 19 чалавек разам зь лектарам. Сярод затрыманых былі студэнты, магістранты і выкладчык.

Усе былі дастаўленыя ў пастарунак, дзе былі складзеныя пратаколы апытаньня, у затрыманых узялі адбіткі пальцаў і сфатаграфавалі. Дзьве дзяўчыны адмовіліся здаваць адбіткі, ім пагражалі, што пратрымаюць да раніцы, але выпусьцілі ўчора, на паўгадзіны пазьней за астатніх.

Пётар Рабаў — сучасны расейскі анархіст, удзельнік «Аўтаномнага дзеяньня». Кандыдат філязофскіх навук, дацэнт катэдры філязофіі Маскоўскага пэдагагічнага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Леніна. На ягонай старонцы «ВКонтакте» паведамляецца, што ён плянаваў 9 кастрычніка ў Горадні дзьве лекцыі: «Лібэртарная сацыяльная думка апошняй траціны XX — пачатку XXI ст.» і «Нефармальны рух сучаснай Беларусі (1991- 2010)».

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Што, грохнуць дзяцей Ціханоўскай, каб звярнулі ўвагу на маю праблему?» Як тупы каментар актывіста Дзяніса Дашкевіча стварыў яму праблемы ў Польшчы18

«Што, грохнуць дзяцей Ціханоўскай, каб звярнулі ўвагу на маю праблему?» Як тупы каментар актывіста Дзяніса Дашкевіча стварыў яму праблемы ў Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

Пякарня Brioche закрывае сваю ўстанову ў Новай Баравой1

У Маскве беларус на спорткары заляцеў на лесвіцу, якая вядзе ў падземны пераход метро1

Патрыярх Кірыл выдаў кнігу пра «метафізіку вайны», у якой пераможцаў вызначае Бог16

У Кіеве мужчына зарэзаў доктарку падчас праходжання вайскова-лекарскай камісіі3

У Мінкульце расказалі, якія палацы і сядзібы будуць аднаўляць найбліжэйшым часам2

Украіна страціла знішчальнік F-16, пілот катапультаваўся1

У Францыі ў кватэры жанчыны знайшлі парэшткі пяці немаўлят2

Старыя карпусы Мінскага гадзіннікавага завода чакае маштабная рэканструкцыя

«Ліпа ва ўсіх сэнсах». Вось як будуць выглядаць дрэвы ў вазонах на галоўным мінскім праспекце. Блогеры атрымалі заданне імі захапляцца22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Што, грохнуць дзяцей Ціханоўскай, каб звярнулі ўвагу на маю праблему?» Як тупы каментар актывіста Дзяніса Дашкевіча стварыў яму праблемы ў Польшчы18

«Што, грохнуць дзяцей Ціханоўскай, каб звярнулі ўвагу на маю праблему?» Як тупы каментар актывіста Дзяніса Дашкевіча стварыў яму праблемы ў Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць