Здароўе22

СААЗ: Колькасць дзяцей і падлеткаў з атлусценнем вырасла ў 10 разоў за 40 гадоў

Колькасць дзяцей і падлеткаў, якія пакутуюць на атлусценне, за апошнія 40 гадоў вырасла ў 10 разоў. Да такой высновы прыйшлі аўтары новага даследавання, праведзенага лонданскім Імперскім каледжам сумесна з Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя (СААЗ). Яны прааналізавалі паказчыкі масы цела і росту амаль 130 мільёнаў чалавек, старэйшых за пяць гадоў, паведамляе Цэнтр навін ААН.

Эксперты сцвярджаюць, што калі існуючая тэндэнцыя не зменіцца, то колькасць дзяцей і падлеткаў з залішняй вагой і атлусценнем да 2022 года перавысіць колькасць дзяцей з дэфіцытам масы цела.

Прычыны такой трывожнай сітуацыі — разнастайныя. Галоўная, на думку доктара Фіёны Бул, у тым, што наш свет імкліва змяняецца.

«За апошнія 40 гадоў адбыліся кардынальныя змены ў тым, што тычыцца прадуктаў харчавання, порцый, паводзін, спажывання. Усё больш даступныя прадукты, якія прайшлі тэхнічную апрацоўку. Яны шырока рэкламуюцца і цэны на іх значна ніжэйшыя. І мяркуючы па тым, што праблема атлусцення існуе ў большасці рэгіёнаў, мы ўсе спажываем такія прадукты», — сказала Фіёна Бул.

Паказчыкі атлусцення ў дарослых таксама выраслі: са 100 млн у 1975 годзе да 671 млн у 2016 годзе. Больш за ўсё людзей, якія пакутуюць ад залішняй вагі, жыве ў Палінезіі і Мікранэзіі. За імі ідзе група англамоўных развітых краін, спіс якіх узначальваюць ЗША. У Еўрапейскім рэгіёне атлусценне адзначанае ў 23% жанчын і 20% мужчын. Што тычыцца дзіцячага атлусцення, то самыя высокія паказчыкі зафіксаваныя на Мальце і ў Грэцыі, а самыя нізкія — у Малдове.

Залішняя вага прыводзіць да сардэчна-сасудзістых захворванняў, дыябету і іншых праблем са здароўем. Яна часцяком з'яўляецца прычынай стыгмы і здзекаў, ад якіх асабліва пакутуюць дзеці.

У СААЗ заклікаюць, перш за ўсё, старанна даследаваць прычыны такога рэзкага росту маштабаў атлусцення, і распрацаваць меры, якія дапамаглі б спыніць гэтую тэндэнцыю.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Андрэя Пачобута памянялі на лукашэнкаўскіх шпіёнаў, арыштаваных у Польшчы41

Андрэя Пачобута памянялі на лукашэнкаўскіх шпіёнаў, арыштаваных у Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

Праз атаку беспілотнікаў зноў гарыць НПЗ у Туапсэ10

Трамп выказаў незадавальненне прапановай Ірана па завяршэнні вайны1

Былая палітзняволеная Наталля Падлеўская, высланая з Польшчы, атрымала прытулак у Літве

Працяг гісторыі з чатырохгадовай дзяўчынкай з Гродна, якая згубілася. Усіх дзяцей забралі з сям'і3

У Калінкавічы неспадзявана прыляцеў чорны бусел ВІДЭА

Меланія Трамп захапілася пчалярствам і пашырае пчальнік Белага дома2

Па дарозе да сябра раптоўна памёр 41‑гадовы герой Расіі з ампутаванымі нагамі9

Расійскі Z-блогер Рамясло выйшаў з псіхбальніцы і зноў апалчыўся на Пуціна18

Французскі юнак трапіў у Сінгапуры пад суд за аблізванне саломінкі для соку4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Андрэя Пачобута памянялі на лукашэнкаўскіх шпіёнаў, арыштаваных у Польшчы41

Андрэя Пачобута памянялі на лукашэнкаўскіх шпіёнаў, арыштаваных у Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць