Свет3232

Назарбаеў падпісаў указ аб пераходзе Казахстана на лацінку

Тым жа ўказам быў зацверджаны новы алфавіт, заснаваны на лацінскай графіцы. Мяркуецца, што Казахстан адмовіцца ад кірыліцы да 2025 года. Назарбаеў раней тлумачыў змену алфавіту «палітычнымі прычынамі»

Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў падпісаў указ аб пачатку мерапрыемстваў па «паэтапным» пераводзе казахскай мовы з кірыліцы на лацінку да 2025 года. Пра гэта гаворыцца ў дакуменце, апублікаваным на афіцыйным сайце кіраўніка дзяржавы.

У першую чаргу указам быў зацверджаны новы алфавіт казахскай мовы, заснаваны на лацінскай графіцы.

У ім 32 літары, літары старога алфавіту на кірыліцы замяняюцца на лацінскія на аснове іх фанетычнага падабенства. Акрамя таго, у новым алфавіце ёсць дзевяць літар з апострафамі, якія азначаюць, напрыклад, шыпячыя і іншыя гукі (старой літары «ш» цяпер будзе адпавядаць s ').

Згодна з указам, прэзідэнт Казахстана даручыў ураду краіны ўтварыць нацыянальную камісію па пераводзе казахскай мовы на лацінскую графіку, асноўнай задачай якой будзе паэтапнае забеспячэнне пераводу алфавіту казахскай мовы на лацінскую графіку да 2025 года. «Кантроль за выкананнем гэтага Указа ўскласці на Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан», - гаворыцца ў паведамленні.

Упершыню ідэя перавесці казахскую мову з кірыліцы на лацінку была агучана ў 2012 годзе. Тады датай пераходу на новы правапіс быў таксама названы 2025 год.

Згодна з пастановай ЦВК Казахскай ССР ад 1929 года, казахская мова першапачаткова была заснавана на лацінскай графіцы, казаў Назарбаеў. Пераход на кірыліцу адбыўся ў 1940 годзе. Да гэтага, з Х па ХХ стагоддзе, казахі карысталіся арабскім пісьмом. Зараз лацінскі алфавіт выкарыстоўваюць казахскія дыяспары за мяжой.

Каментары32

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры18

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Усе навіны →
Усе навіны

Спікер армянскага парламента: Мы не дазволім ператварыць Арменію ў губерню, як Беларусь45

Чаму пазяханне такое заразнае?

Упершыню за доўгі час падчас атакі беспілотнікаў загінуў жыхар Падмаскоўя9

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну34

Робат паўстаў на шоу ў Кітаі 4

Намеснік міністра прыродных рэсурсаў Расіі збег у ЗША праз Мінск13

Падобны да надмагілля памятны знак у Нясвіжы заззяў новым бляскам14

Два кенты на Савецкай у Брэсце ў кепках з ЧЗ падпявалі пад песню «Жукоў». І мелі неасцярожнасць запосціць гэта ў трэдс15

«І ўпершыню прагучала: фашысты-лукашысты». Чарнобыльскі Шлях — 1996 ва ўспамінах відавочцаў, якія праз дзесяцігоддзі пасля таго дня сталі мужам і жонкаю4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры18

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць