Свет77

Дацкі вынаходнік Мадсэн прызнаўся ў расчляненні журналісткі Кім Валь

Дацкі інжынер і вынаходнік Петэр Мадсэн, які падазраецца ў забойстве шведскай журналісткі Кім Валь, даў частковыя прызнальныя паказанні. 46-гадовы Мадсэн паведаміў, што расчляніў цела Валь на борце сваёй падводнай лодкі і скінуў часткі цела ў мора, заявіла паліцыя ў Капенгагене ў панядзелак, піша Deutsche Welle.

Разам з тым ён па-ранейшаму адмаўляе факт забойства журналісткі. Паводле яго новай версіі, яна загінула падчас сумеснага выхаду ў мора ад атручвання чадным газам унутры падводнай лодкі ў той час, як ён сам знаходзіўся на паверхні.

У пачатку кастрычніка дацкая паліцыя паведаміла пра выяўленне галавы і ног загінулай пры таямнічых абставінах журналісткі. Па дадзеных паліцыі, на чэрапе Кім Валь няма ніякіх пашкоджанняў. Паліцыя прад'явіла абвінавачванне ў забойстве журналісткі Петэру Мадсэну, затрыманаму пасля таго, як яго субмарына затанула, а ён сам выратаваўся.

23 жніўня паліцыя ідэнтыфікавала абезгалоўленае жаночае тулава, якое вынесла з мора на бераг у раёне Капенгагена. Прычына смерці Кім Валь да гэтага часу не ўстаноўлена. Мадсэн раней таксама заяўляў, што Валь загінула выпадкова ад удару 70-кілаграмовым люкам на яго падлодцы.

30-гадовая Кім Валь збіралася ўзяць у Мадсэна інтэрв'ю на борце сканструяванай ім субмарыны «UC3 Nautilus». 10 жніўня яна знікла.

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Каментары7

Цяпер чытаюць

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр3

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр

Усе навіны →
Усе навіны

У Брэсце шасцігадоваму дзіцяці ў краме прадалі алкагольны напой5

Сваякі апазналі целы загінулых у Кыргызстане альпіністаў

Кіт Келаг расказаў, навошта ЗША вялі перамовы з Лукашэнкам12

У Гаазе памёр былы вайсковы кіраўнік баснійскіх сербаў Ратка Младзіч2

Павел Вінаградаў назваў топ-5 рэчаў, па якіх ён сумаваў у турме

«Ад душы». Мэр Сочы павіншаваў бацькоў з гібеллю сына на вайне11

У Віцебску былога рэктара ВНУ будуць судзіць за незвычайнае злачынства — ён прыдумляў студэнтаў

З кліенткі таксі спісалі кошт паездкі, якой яна не скарысталася. Як так выйшла?

У Бабруйску паставілі помнік тралейбусу3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр3

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць