Здарэнні1010

У лесе пад Мінскам знайшлі павешанага мужчыну. Хто ён? ФОТА 

У ходзе праверкі Мінскі раённы аддзел Следчага камітэта ўстанаўлівае асобу мужчыны, цела якога знойдзена 29 верасня ў лясным масіве паблізу з'езду з дарогі Мінск — Маладзечна на Ратамку.

Судова-медыцынская экспертыза паказала, што прычынай смерці стала механічная асфіксія ад сціскання органаў шыі пятлёй пры павешанні.

Дакументаў, мабільнага тэлефона, банкаўскіх карт у ходзе агляду не выяўлена. Цяпер следчыя спрабуюць высветліць асобу мужчыны.

На выгляд загінуламу 50-55 гадоў, яго рост 175 см, сярэдняга целаскладу. Валасы сівыя кароткія, маюцца залысіны, твар авальны, лоб сярэдні, вочы шэра-блакітныя, нос шырокі, вусны сярэдняй таўшчыні, падбародак квадратны. Мужчына быў апрануты ў зімовыя боты чорнага колеру, сінія джынсы, бардовы швэдар і белую майку. На левым запясці ў яго меліся наручны гадзіннік Casio ў чорным металічным корпусе з скураным раменьчыкам. У правай кішэні джынсаў знойдзены металічны ключ.

Калі хтосьці пазнаў мужчыну, міліцыя просіць паведаміць аб гэтым па тэлефонах 8 (017) 302-51-81, 8 (017) 302-51-86, 8 (029) 308-30-87, альбо звярнуцца ў Мінскі РАСК (Мінск, вул. Скрыганава, 4.).

Каментары10

Цяпер чытаюць

У Слуцку жанчыну аштрафавалі за пакінутыя каля сметніцы добрае адзенне і лінолеум. Людзі не вытрымалі, даведаўшыся пра гэта

У Слуцку жанчыну аштрафавалі за пакінутыя каля сметніцы добрае адзенне і лінолеум. Людзі не вытрымалі, даведаўшыся пра гэта

Усе навіны →
Усе навіны

Паслухаць спевака Акмаля ў Мінску сабраліся дзясяткі тысяч людзей ФОТАФАКТ32

Кавярня запатрабавала 10 рублёў толькі за ўваход. Ці законна гэта?5

«У кожнай краіне першы дзень траціўся на пытанні з зарадкай». Беларус расказаў, як ён ездзіў на Tesla ў Турцыю1

Украінскія ВМС паказалі першы ў гісторыі бой марскіх безэкіпажных катараў ВІДЭА3

Былыя палітвязні Найдзёнаў і Каракін разам заспявалі песню ў Вільні. Гэта было кранальна ВІДЭА1

У Петрыкаве мужчына падавіўся шашлыком і памёр

У Індыі знайшлі пяць дзіцянят арангутанаў, якія елі бананы каля шашы3

У Любанскім раёне шэршні захапілі і пераабсталявалі пад сябе шпакоўню ФОТАФАКТ

З'явіўся новы рэйтынг найбольш бульбяных краін свету7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Слуцку жанчыну аштрафавалі за пакінутыя каля сметніцы добрае адзенне і лінолеум. Людзі не вытрымалі, даведаўшыся пра гэта

У Слуцку жанчыну аштрафавалі за пакінутыя каля сметніцы добрае адзенне і лінолеум. Людзі не вытрымалі, даведаўшыся пра гэта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць