Здарэнні3939

Літоўскія сутэнёры: Для беларусак праца прастытуткамі ў Вільні была марай

Для маладых дзяўчат з Мінска суседняя Літва ўяўлялася сапраўдным раем: за некалькі дзён яны «зараблялі» там столькі, колькі на радзіме і ўявіць сабе не маглі. Беларускі «зарабілі» тысячы еўра і, напэўна, працягвалі б «зарабляць», але папаліся ў рукі паліцыі, паведамляе delfi.lt.

Эдгар і Ірына Садоўскія (Садаўскас). Фота: Domantas Pipas, DELFI

Блізкія дзяўчат не ведалі, чым яны займаліся ў Вільні, паколькі з'язджалі яны з дома ненадоўга: на некалькі дзён ці на тыдзень, а працавалі толькі ў працоўныя дні з 11 да 19. Усе выходныя прысвячаліся сям'і. Такія абставіны сталі вядомыя ў Віленскім ўчастковым судзе, які разглядае справу дзяўчат. У справе ёсць і абвінавачаныя муж і жонка — Эдгар і Ірына Садоўскія (Садаўскас), якія былі сутэнёрамі. Ірына раней таксама працавала прастытуткай і была пакараная за гэта.

Суддзя Арунас Будрыс вызначыў, што муж і жонка зарабілі на сутэнёрстве не менш за 13 600 еўра. Суд пастанавіў канфіскаваць у іх гэтыя грошы. Акрамя таго, Садоўскі прысуджаны да двух гадоў пазбаўлення волі, а яго жонка — да 1 года і 4 месяцаў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на 1,5 года, акрамя таго, за 8 месяцаў яна павінна адпрацаваць 80 гадзін у бальніцы, дзіцячым доме або іншай установе.

Садоўскі прысуджаны да рэальнага тэрміна, паколькі ўжо быў асуджаны ўмоўна, калі здзейсніў злачынства. Згодна з матэрыяламі справы, муж і жонка з красавіка 2015 г. да 11 кастрычніка 2016 г. «працавалі» сутэнёрамі трох дзяўчат з Беларусі. Дзяўчат яны знаходзілі на сайтах у інтэрнэце. Для дзяўчат, якія працавалі на Садоўскіх, гэта было марай: за працу ў Вільні яны зараблялі добрыя грошы. Знайсці жыллё для дзяўчат не складала праблем — у Вільні цяпер нямала кватэр здаюць на кароткі час. Уладальнікам кватэр казалі, што дзяўчыны прыехалі вучыцца, але паколькі паступіць не атрымалася, яны шукаюць працу, потым знойдуць пастаяннае жыллё. Кліентаў Садоўскія знаходзілі па аб'явах у інтэрнэце. За гадзіну кліенты плацілі дзяўчатам 80—100 еўра, за паўгадзіны — 60—70 еўра.

Адна з дзяўчат прызналася паліцыянтам, што, працуючы прастытуткай, спадзявалася знайсці багатага жаніха. І ёй гэта ўдалося, пазней яна стала з адным з мужчын сустракацца. Ці выйшла яна замуж, не вядома. Грошы прастытуткі дзялілі з сутэнёрамі напалову. Садоўскі сваю віну прызнаў цалкам, а яго жонка — толькі часткова. Садоўскі ў судзе распавёў, што жонка яму дапамагала, калі ён мусіў з'ехаць. «Тады я пакідаў тэлефон жонцы і прасіў, каб яна пісала смс і адказвала на тэлефанаванні», — сказаў ён.

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Каментары39

Цяпер чытаюць

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў8

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў

Усе навіны →
Усе навіны

Падазроную кільку прадаюць у Мінску. Рэч у тым, што гэта не зусім рыба7

Менеджара з холдынга «Амкадор» асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

У Польшчы затрыманы вядомы расійскі навуковец з Эрмітажа па запыце Украіны19

«Кроў ішла ракой»: дзяўчынцы на рэйсе Хургада — Мінск стала блага падчас палёту6

Як фаніпальскія «шпакоўні» перамаглі хэйт: мікрастудыі па 18 кв. м размялі за тыдзень7

Самалёт Нікола Пашыняна не змог сесці ў Маскве праз атаку дронаў1

Джоні Дэп экранізуе «Майстра і Маргарыту» Булгакава — рыхтуецца першы англамоўны фільм11

Абвешчаны пераможцы фотаконкурсу Comedy Wildlife Awards 20251

«Я тая самая ў футры». Маладая швачка працавала ў футры, пакуль дзяржТБ расказвала, што на фабрыцы ў Жлобіне не холадна18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў8

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць