Культура2424

Літоўка Ванагайце папрасіла прабачэння за паклёп на партызана

Новы паварот у інтэлектуальнай палеміцы ў суседняй Літве. Пісьменніца Рута Ванагайце папрасіла прабачэння за свае выказванні на адрас кіраўніка літоўскіх «лясных братоў» Адалфаса Раманаўскаса-Ванагаса.

Раманаўскас-Ванагас (Ванагас па-літоўску значыць ястраб) у Літве шануецца як герой і як пакутнік. Настаўнік Раманаўскас не прызнаў акупацыі Літвы саветамі. Калі рускія паспрабавалі прымусіць яго працаваць на іх, ён сышоў у партызаны. Ён вырас у кіраўнікі падполля Паўднёвай Літвы і пратрымаўся да 1956 года. 

Пры арышце саветы дзіка катавалі яго. У бальніцу яго даставілі з выбраным вокам і адрэзанымі яйцамі. Тым не менш, у афіцыйных паперах гэта праходзіла як «спроба самагубства».

Менавіта заява, што Раманаўскас ніякі не герой, а чалавек, датычны да Халакосту, агент КГБ і самагубца-неўдах, выклікала вялікае абурэнне ў Літве. Экс-кіраўнік Літвы Вітаўтас Ландсбергіс прапанаваў Ванагайце пайсці ў лес і пакаяцца. А выдавецтва літаратаркі вырашыла адмовіцца ад супрацы з ёй і знішчыць тыражы.

Гісторыкі з дакументамі на руках даказалі, што няма ніякіх доказаў саўдзелу Раманаўскаса ў генацыдзе, што ён нічога не выдаў КГБ як агент і што пры спробе самагубства чалавек не рэжа сам сабе палавых органаў.

Ванагайце зрабіла сабе імя на выкрыцці суўдзелу літоўцаў, у тым ліку і будучых «лясных братоў», у вынішчэнні яўрэяў. Аднак яе кнігі і стыль яе выступаў шмат каго ў Літве раздражняе.

Пасля скандалу вакол Раманаўскаса-Ванагаса пісьменніца выступіла з пакаяльнай заявай.

«Я не хацела скандалу. Не хацела прычыніць боль дачцэ партызанскага камандзіра і памяці яе бацькі. Яна пацярпела больш, чым можна сабе ўявіць. Я не хацела страціць свой спакой і спакой маёй сям’і. Не хацела страціць усе мае кнігі. Страціла, — перакладае яе заяву Радыё «Свабода». — Узрушылі мяне і факты, якія сёння ў сваім інтэрв'ю адкрыў грамадскасці гісторык Д.Юодзіс, які дэтальна даследаваў дакументы. Я сапраўды пра іх не ведала: ні пра дачыненні партызанскага камандзіра з КГБ і ягоныя матывы, ні пра жахлівыя і працяглыя яго катаванні. Сёньня я адкрыта прызнаю, што выказанае мною меркаванне пра тое, што Адалфас Раманаўскас-Ванагас не быў катаваны, а нанёс сабе пашкоджанні сам, было цалкам памылковае, яно грунтавалася на зафіксаванай у справах хлусьні, мэтай якое было схаваць сляды катаванняў.

Я вельмі шкадую з прычыны сваіх паспешлівых і пыхлівых каментароў у публічнай прасторы», — заявіла Ванагайце.

Каментары24

Цяпер чытаюць

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская выступіць на амерыканскім форуме па бяспецы ў Аспене13

Беларусь увайшла ў топ-25 краін з самым танным курыным філе3

Караль Наўроцкі заклікаў польскі Сейм забараніць сцяг УПА37

Чэшка Лінда Носкава выйграла Уімблданскі турнір

Беларусам патлумачылі, чаму накіп у чайніку — гэта добра6

Наста Рагатко расказала пра «тупыя ўстаноўкі», ад якіх ёй прыйшлося адмовіцца пры продажы сваёй кнігі13

Манэ і не снілася. У дэндрасадзе каля Нарачы можна пабачыць сажалку з гарлачыкамі і больш за 500 раслін2

Сабаленка расказала, чаму жаніх падарыў ёй такі буйны пярсцёнак2

У Ашмянах бабёр перайшоў дарогу строга па пешаходным пераходзе ВІДЭА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць