Літаратура

Доктар Вітушка пра «Суперкнігу пра Біла з Болаю»: Не мог адарвацца!

Сёння меў выступ на З’ездзе акушэраў-гінеколагаў і неанатолагаў. Распавядаў пра фактары рызыкі і папярэджанне кровазліццяў у мозг глыбоканеданошаных дзяцей. Праблема актуальная для калег ва ўсім свеце, бо гэтыя інсульты часта з’яўляюцца прычынай смерці і падставай для інваліднасці з дзяцінства. Драматызм сітуацыі ў тым, што за лічаныя хвіліны дзіця атрымлівае пашкоджанне мозгу, наступствы якога ў выглядзе дзіцячага цэрэбральнага паралюша ці/або адставання ў разумовым развіцці доўжацца ўсё жыццё. Зусім няшмат глыбоканеданошаных перажываюць выразныя кровазліцці без наступстваў, а адносна добрым вынікам лічыцца «ўсяго толькі» вядомы сіндром дэфіцыту ўвагі з гіперактыўнасцю, ад якога «вешаюцца» і педагогі, і бацькі. Амаль усё маё прафесійнае жыццё звязана з папярэджаннем гэтага цяжкога наступства неданошанасці — гэта мая штодзённая практыка, прадмет навуковага інтарэсу і тэма дысертацыі. Не буду хаваць, што мне вельмі складана даюцца сустрэчы з нашымі былымі неданошанымі пацыентамі, у якіх не ўдалося папярэдзіць цяжкое пашкоджанне мозга. Але я рады кожнай такой сустрэчы, бо яны шмат вучаць у прафесійным і чалавечым сэнсе.

Прыйшоў дадому і даведаўся ад Крысціны пра прэзентацыю беларускага пераклада «Суперкнігі пра Біла з Болаю» Гунілы Бергстрэм. Адкрыў і не змог адарвацца, і вось чаму…

Поўная назва кнігі «Суперкніга пра Біла з Болаю (Біл разумны, а Бола вясёлая)».

Біл радуецца нараджэнню малодшай сястрычкі:

«Гэта быў той цуд…
Цуд, які вечна трывае…
Цяпер у кагосці сястрычка,
Прыгожая і жывая».

Малая расце быццам бы добра, але бліжэй да года пачынае адставаць у развіцці:

«Не размаўляе лапатушка.
Адно чырыкае, як птушка».

Потым навучаецца смяяцца (таму і «Бола вясёлая»), але на гэтым прагрэс спыняецца…

У кнізе выдатна апісаны клопаты і перажыванні сям’і з асаблівым дзіцём. Спачатку выклікаецца процьма лекараў каб паставіць дыягназ «І ў хату натоўпам пайшлі дактары. Даследваць Болачку звонку і знутры». Калі становіцца зразумелым, што «Ёсць разумныя звыклыя людзі. А яна — ніколі не будзе», то надыходзіць чорная роспач бацькоў і сваякоў.

Вельмі дакладна і дасціпна апісаны паводзіны Болы дома і ў краме, калі яна толькі і робіць, што рве паперу і трушчыць усё навокал, злосць, гнеў з боку брата на дурную малую, кпіны і абгаворы навакольных, ізноў роспач, мацярынская мудрасць і, нарэшце, прыняцце і прымірэнне.

Урок прымірэння асабліва каштоўны для мяне, таму вялікі дзякуй аўтарцы і перакладчыцам Алесі Башарымавай і Надзі Кандрусевіч. Але кніга не была б такой цудоўнай, каб пераклад не быў завершаваны незвычайным Андрэем Хадановічам. Ну і традыцыйныя ўжо для перакладных шведскіх дзіцячых кніжак цудоўныя малюнкі.

Набывайце кніжку — не пашкадуеце. Складаная тэма даступнай мовай, як гэта ўмеюць шведы, выдатны пераклад і знешні выгляд. На прэзентацыі таксама прыходзьце — будзе асобна для дзяцей і дарослых (21 лістапада, галерэя «Ў», а 19-й).

Каментары

Цяпер чытаюць

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны23

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Рэжысёрка фільма пра «СВА» звалілася з моста ў Асеціі і загінула14

Дзяўчынка сустрэла на лецішчы мядзведзя. Ён мірна адпачываў у двары1

Папулярны трэвел-блогер з Польшчы наведаў Беларусь. Такіх цэн і колькасці камер ён не чакаў14

«Вольны Кіеў — Свабодны Мінск». Ціханоўская прадэманстравала чыгуначны квіток ФОТАФАКТ6

Ціханоўская пра ўдары Расіі па Украіне: Кожны такі ўдар толькі яшчэ раз паказвае сапраўдную сутнасць пуцінскага рэжыму10

«Было толькі $1000»: гэтыя мінчукі купілі кватэру амаль без ашчаджэнняў3

Прымусовыя аборты і продаж цнатлівасці. Былая гейша расказала пра цёмны бок сваёй працы

Ціханоўская прыехала на могілкі да Марыі Зайцавай2

Статкевіч — Калеснікавай: Людзі не скаціна на базары35

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны23

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць