Здарэнні2020

У Слуцку мужчына і жанчына скінуліся з 8-га паверха

Трагедыя здарылася 16 лістапада ў 20.46 у доме № 19 па вуліцы Гагарына. 40-гадовы мужчына і 28-гадовая жанчына, якія жылі разам, выпалі з 8-га паверха кватэры. Падалі яны адначасова, піша Інфа-Кур'ер.

Бацька загінулага мужчыны ў гутарцы з журналістам сказаў: «Я быў дома, калі ўсё здарылася. Яны знаходзіліся ў пакоі. Усё нармальна было, як звычайна. Яны займаліся сваімі справамі, раз выйшлі на пляцоўку пакурыць, іншы. А потым пачуў грукат. Думаў, выпусцілі нешта… Зашоў у іх пакой… А іх няма …»

Паводле яго слоў, пара паводзіла сябе спакойна, ні канфлікту, ні сварак не было.

Дзяўчына, ляцеўшы, зачапіла спадарожнікавую талерку на сцяне пятага паверха - гэта і быў гук, які пачуў бацька загінуўшага.

Паводле папярэдняй інфармацыі міліцыі, мужчына і жанчына падалі адначасова. Чаму яны ўпалі з акна — высвятляецца.

Вядома, што ў мінулым годзе жанчына хацела выскачыць з акна кватэры, але тады яе спынілі знаёмыя. На запясцях загінулай ёсць шнары ад парэзаў.

Вокны кватэры выходзяць у двор дома.

Жанчына загінула на месцы. Мужчыну забрала «хуткая», але ён памёр у рэанімацыі.

Каментары20

Цяпер чытаюць

Мінск, Варшава, Вільня — параўноўваем, дзе прасцей купіць кватэру чалавеку з сярэдняй зарплатай1

Мінск, Варшава, Вільня — параўноўваем, дзе прасцей купіць кватэру чалавеку з сярэдняй зарплатай

Усе навіны →
Усе навіны

Мікалая Аўтуховіча месяц патрымалі ў калоніі пад Барысавам і зноў адправілі на турэмны рэжым

Фермеру і музыканту з Мінска далі тры гады калоніі за тое, што пісаў у Гаюн1

Атака Расіі на Кіеў: зноў зніклі цяпло і вада2

Украінскага белага тыгра эвакуююць ад вайны ў Вялікабрытанію. Зараз ён чакае пераноску адпаведнага памеру

Ці шкодна адкладаць будзільнік?

У Грэцыі прапануюць перанакіраваць рэкі для забеспячэння Афін вадой

Трамп заявіў, што ў Афганістане саюзнікі па НАТА адседжваліся ў тыле. Ветэраны ў Еўропе страшэнна абураныя16

Павышаюць тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі

З'явілася ВІДЭА, як французскія вайскоўцы бяруць на абардаж танкер расійскага ценявога флоту2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінск, Варшава, Вільня — параўноўваем, дзе прасцей купіць кватэру чалавеку з сярэдняй зарплатай1

Мінск, Варшава, Вільня — параўноўваем, дзе прасцей купіць кватэру чалавеку з сярэдняй зарплатай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць