Навука і тэхналогіі1010

Каля 100 відаў насякомых жыве ў кожнай хаце, сцвярджаюць навукоўцы 

Мішэль Траўтвайн, энтамолаг з Каліфорніі, упэўненая, што ў доме кожнага чалавека пражывае каля ста відаў розных казурак. Пра гэта паведамляецца ў яе даследаванні, апублікаваным ў часопісе Scientific Reports.

Пяць гадоў каманда Мішэль Траўтвайн даследавала чалавечыя месцы жыхарства ў розных кліматычных зонах, каб выявіць тых, хто заўсёды побач з намі. Навукоўцы спрабавалі высветліць, ад чаго залежыць біяразнастайнасць нашых дамоў, пераўтвораных казуркамі ў складаныя экасістэмы з харчовымі ланцужкамі, драпежнікамі, іхнымі ахвярамі, і паразітамі.

Для гэтага навукоўцы ацэньвалі кожны дом паводле шэрагу крытэраў: частаце вільготнае ўборкі, вынасу смецця, колькасці вокнаў і дзвярэй у доме, наяўнасці хатніх жывёлаў.

Як высветлілася, на колькасць відаў, якія жывуць у доме, аніводзін з гэтых фактараў не ўплывае: у кожным чалавечым жытле існуе каля 100 відаў насякомых. Большасць аддае перавагу ніжнім паверхам і пакоям з дывановымі пакрыццямі, куды часта заходзяць людзі. У падвалах жа і кладоўках жывуць тыя, каму больш падабаецца цемра: пячорныя конікі, шматножкі і маленькія сухапутныя рачкі.

Адныя віды харчуюцца лускавінкамі чалавечае скуры і пылам, іншыя — палююць на гэтых першых.

Навукоўцы выказалі меркаванне, што прысутнасць усіх гэтых казурак дапамагае нам выпрацоўваць здаровы імунны адказ на патагены, з якімі мы не сустракаліся б, калі б нашыя дамы былі стэрыльнымі.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Вызваленыя беларускія палітвязні паразмаўлялі з Зяленскім15

Вызваленыя беларускія палітвязні паразмаўлялі з Зяленскім

Усе навіны →
Усе навіны

Пацанскі рэп на верш Максіма Танка і гангстарскі нуар ад Петруся Броўкі. Блогер ажывіў беларускую класіку з дапамогай нейрасетак3

Целы галівудскага рэжысёра Роба Райнера і яго жонкі знойдзеныя ў іх доме ў Лос-Анджэлесе

Асноўнае, што расказаў Бабарыка на першай прэс-канферэнцыі8

Людзі, што забілі 15 чалавек на пляжы ў Сіднеі падчас Ханукі, — гэта бацька і сын3

Горш толькі курэнне: маштабнае даследаванне паказала, што недахоп сну моцна звязаны са скарачэннем працягласці жыцця

Бяспалаў: Бабарыка спрабуе працаваць на тых, хто ўнутры краіны. Дайце прастору, не перашкаджайце19

На дне Дняпра знайшлі вялізны скарб з візантыйскімі манетамі2

Бабарыка расказаў пра «круглы стол» у СІЗА КДБ і свой ход думак у 2020-м6

Рыбакоў: Не было ніякіх спроб ЗША пасварыць нас з Расіяй2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызваленыя беларускія палітвязні паразмаўлялі з Зяленскім15

Вызваленыя беларускія палітвязні паразмаўлялі з Зяленскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць