Культура3030

Ці патрэбны Беларусі нацыянальны пантэон?

Літаратуразнаўца і паліттэхнолаг Аляксандр Фядута на сваёй старонцы ў фэйсбуку выказаў думку аб неабходнасці стварэння ў Беларусі нацыянальнага пантэону на ўзор французскага.

Пантэон. Парыж.

Літаральна слова «пантэон» у перакладзе з грэцкай значыць «групу багоў, якія належаць адной рэлігіі ці міфалогіі». У сучасным свеце так называюць месцы пахаванняў выбітных людзей пэўнай нацыі.

Пантэон у Парыжы было вырашана стварыць на эйфарыі пасля Французскай рэвалюцыі. Для гэтай мэты палічылі патрэбным выкарыстаць царкву Святой Жэневьевы. У пантэоне пахаваныя вялікія французы — філосафы Вальтэр і Русо, генерал Лябуасьер, матэматык Лягранж, пісьменнікі Гюго і Заля, фізікі Кюры і ягоная жонка Кюры-Складоўская, а таксама многія іншыя.

«Пры ўсёй складанай гісторыі маіх адносін з Пятром Краўчанкам, магу сказаць, што ягоная ідэя нацыянальнага пантэона Беларусі сёння актуальная, як ніколі. Не Лукашэнкам адзіным жыць нам і тым, хто прыйдзе на змену нашаму пакаленню. Нам трэба месца, дзе мы маглі б памаўчаць і задумацца над веліччу нашай гісторыі.

І няхай мы будзем спрачацца да хрыпаты, каму ляжаць у гэтым самым пантэоне, але — ахрыпнем і нарэшце пагодзімся. І новы прэзідэнт замрэ ў паклоне пры перапахаванні там праху Уладзіміра Караткевіча і Максіма Багдановіча. Інакш — які ж ён будзе прэзідэнт Беларусі», — піша Фядута.

Крыху іншую пазіцыю выказаў рэдактар радыё «Свабода», колішні дэпутат Вярхоўнага Савета Сяргей Навумчык: «У мяне чыста тэхнічная заўвага: у Францыі іншая сістэма пахавання (труну апускаюць не ў зямлю, а ў склеп, дзе яна можа захоўвацца стагоддзямі). У беларускай зямлі (у сэнсе — грунце) ужо праз 30 гадоў нічога амаль не застаецца. Не кажучы, што магіла Багдановіча ў Ялце — умоўная. Ды і сапраўды не варта чапаць прах».

Блізкае меркаванне мае гісторык з Гродна Святлана Куль: «Усё б вам у Мінск цягнуць! Леглі там, дзе хацелі. У сваіх вёсках і гарадах. Лепей туды хай людзі едуць на паклон. У нас уся зямля — пантэон», — лічыць яна.

«Палац Рэспублікі ў пантэон перарабіць, архітэктура адпаведная», — іранізуе бізнэсовец і мецэнат Павел Падкарытаў.

Дык ці варта беларусам мець свой пантэон? І калі так, то хто з вялікіх беларусаў там можа быць пахаваны?

Каментары30

Цяпер чытаюць

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі27

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Усе навіны →
Усе навіны

Хто быў першым намінантам на Нобелеўскую прэмію з Беларусі і што пра кандыдатаў-суайчыннікаў вядома з рассакрэчаных архіваў

Суддзю Брысіну, якая прысудзіла Паўлу Белавусу 13 гадоў калоніі, адправілі на пенсію і выдалі знак «За адданасць правасуддзю»4

Украіна знішчыла чатыры расійскія суперсучасныя самалёты Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску20

Офіс Беларускага пашпартнага цэнтра ў Вільні зачыняецца, праца працягнецца без офіса36

Псіхалогія суперагента: як адна з самых паспяховых аперацый КГБ закончылася найбольшым правалам17

У Разані пасля атакі дронаў гарыць нафтаперапрацоўчы завод5

Пачобут зноў плануе прыехаць у Беларусь8

У буйных гарадах пачалі падаць цэны на кватэры. Што адбываецца?10

«Я б на хаду выскачыла». Па Мінску ездзіла машына са змяёй на капоце5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі27

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць