Грамадства2727

У Брэсце адкрыюць помнік Берасцейскай Бібліі 1563 года ФОТАФАКТ

Помнік славутай Берасцейскай Бібліі адкрыецца заўтра з Брэсце на скрыжаванні вуліц Кірава і Пушкінскай, паведаміў у сваім фэйсбук-акаўнце Мікалай Малашчонак. Усяго на конкурс было даслана 10 праектаў, перамог праект мінчука Антона Нічыпарука.

Берасцейская Біблія гэта другі (пасля каталіцкай Бібліі Леапаліта) поўны пераклад Святога Пісання на польскую мову — літаратурную мову XVI стагодзя, выдадзены на сродкі Мікалая Радзівіла Чорнага ў 1563 годзе. Выданне стала адным з першых поўных перакладаў новага часу з моў арыгіналу: іўрыта і грэчаскай. Берасцейская Біблія — самая вялікая і багата аформленая беларуская друкаваная кніга XVI стагоддзя.

Выканана ў пераплёце са скуры, з прадметным паказальнікам (што было ўпершыню прыменена ў беларускім кнігадрукаванні). Выданне багата упрыгожана: акрамя пераплёту маюцца гравіраваныя тытульныя лісты, акцэнт на ініцыялы, арыгінальныя ілюстрацыі ў тэхніцы ксілаграфіі. З вялікім майстэрствам выкананыя застаўкі, віньеткі, вялікія літары-ініцыялы.

Асобнікі захоўваюцца ў Расійскай дзяржаўнай бібліятэцы ў Маскве, Цэнтральнай бібліятэцы АН Літвы і ў Ягелонскай бібліятэцы ў Кракаве. Няпоўны экзэмпляр захоўваецца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі. Усяго захавалася каля 120 асобнікаў у розным стане — як поўных, так і няпоўных. У самім Брэсце ў абласной бібліятэцы захоўваецца каля 100 старонак з 738-старонкавага выдання.

Каментары27

Цяпер чытаюць

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя5

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя

Усе навіны →
Усе навіны

Кампанія Honor правяла рэбрэндынг2

У турме памёр былы супрацоўнік КДБ Мікалай Варапай, асуджаны за шпіянаж на карысць Украіны4

У Эстоніі выбухнуў скандал праз рэкламу смажанага мяса. У ёй угледзелі варожасць да рускамоўных27

Памёр Юрый Хашчавацкі10

Таксіста-мігранта, які ўдарыў беларуску, знайшлі10

Лукашэнка: Калі не хочаце ўзбекаў, трэба «ўпірацца і працаваць»16

Дырэктар мінскай СТА прадаў як свой аўтамабіль кліента

Развітанне са Святланай Курс адбудзецца ў нядзелю

Падлеткаў, якія вучацца ў Польшчы, пачалі выклікаць на размовы ў КДБ8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя5

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць