Ежа77

Гатуем з «Суседзямі»: запечаная пад ананасамі стронга менш чым за гадзіну ВІДЭАрэцэпт

Рыба — адна з галоўных крыніц вітамінаў, фосфару і тлустых кіслот, дзякуючы якім лепш працуецца і мазгам, і іншым органам. Таму мы раім не адкладваць з ёй на чацвер, які прынята лічыць рыбным днём, а ўжо сёння прыгатаваць для сябе і блізкіх карысную і смачную страву: стронга (фарэль) з гарнірам з зялёнага гарошку.

Вам спатрэбяцца:

  • Фольга для запякання;
  • Фарэль, 500 грамаў;
  • Кансерваваны ананас, 100 грамаў;
  • Зялёны гарошак;
  • Цыбуля, 50 грамаў;
  • Сок лімона, 20 грамаў;
  • Соль, перац на смак;
  • Масла.

На фольгу для запякання выкладваем нашынкаваную цыбулю, ананас і рыбу. Прыпраўляем усё гэта спецыямі і загортваем у фольгу. Адпраўляем у разагрэтую да 180 градусаў духоўку на 40 хвілін. Пакуль рыба запякаецца, зліце з бляшанкі з гарошкам лішнюю вадкасць. Разагрэйце патэльню, растапіце на ёй масла і закіньце туды бабовыя. Дайце ім патушыцца хвілінак 10—15, не забывайцеся перамешваць, каб не падгарала.

Калі рыба будзе гатовая, выкладвайце яе на талерку, папырскайце сокам лімона. Вуаля — можна падаваць на стол!

Смачна есці!

*тлустым шрыфтам вылучаныя акцыйныя тавары сеткі «Суседзяў», якія з 20 снежня па 4 студзеня можна набыць са зніжкай: масла «Сялянскае» за 1,69 замест 2 рублёў, гарошак «Глобус» — за 1,19 замест 1,89, ананасы ў бляшанцы «Мікада»- за 2, 49 замест 4,19 рублёў, фарэль свежамарожаная — 10,99 рублёў замест 14,49 за кілаграм.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Названы пераможца конкурсу на найлепшы новы графічны знак для беларускага рубля11

У навагоднюю ноч месцамі да мінус 20°С, днём да мінус 12°С

Чэргі паўсюль. Што робіцца ў супермаркетах напярэдадні Новага года2

Шакуючая страта года, таямнічыя знікненні, дыкпікі і дэпартацыі — асноўныя людзі і падзеі 2025 года14

У Беларусі зноў працягнулі забарону на ўвоз Nivea1

У мінскім аэрапорце затрымліваюцца авіярэйсы

Навагодняя афіша ў Мінску: куды пайсці пасля бою курантаў8

У якім парадку выкладваць слаі для селядца пад шубай: самы ўдалы рэцэпт7

Украінскія дроны атакавалі НПЗ і порт Туапсэ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!8

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць