Здарэнні5656

Нехта зліў злачынцам звесткі пра беларуса з закрытых баз, потым да яго «прыехалі ў госці»

Мінчук Аляксей распавёў у інтэрнэце дзікую гісторыю, як канкурэнцыя на пірацкім рынку кіно ў расійскім інтэрнэце прывяла да пагрозаў і палявання на яго. Шантажысты мелі пра яго ўсе звесткі з закрытых баз: не толькі месца жыхарства, але і адрасы бацькоў і архіў ягоных правапарушэнняў.

У хлопца свая суполка УКантакце з шырокай аўдыторыяй, дзе ён размяшчае пераклады фільмаў, зробленыя расійскай студыяй. У той студыі ёсць рэкламадаўцы, якія плоцяць за тое, каб у тых фільмах была іх рэклама.

З пірацкім бізнэсам гэтай кампаніі канкуруе аналагічны — студыя агучкі «Кашара», афіляваная з расійскім анлайн-казіно AZINO 777 — ва ўсе фільмы, агучаныя «Кашарай», устаўляецца адпаведная рэклама. 

Логіка простая: хто хутчэй перакладзе фільм, таго рэкламу і глядзяць, бо менавіта першая версія разыходзіцца па пірацкіх анлайн-кінатэатрах.

Тут вялікую ролю адыгрывае пляцоўка распаўсюду фільмаў, а Аляксей супрацоўнічаць з «Кашарам» адмаўляўся.

І ў момант, калі, відаць, Аляксей пачаў адбіраць у «Кашары» нейкую частку прыбыткаў, першым выкладаючы фільмы, расіяне вырашылі знайсці яго і правучыць. 

Першапачаткова яны мелі толькі фота Аляксея.

З гэтым фота на сайце «Кашары» была размешчана абвестка пра «пошук зніклага», узнагароду абяцалі не малую — $1 тысячу.

Пад выглядам зацікаўленага Аляксей сам адпісаўся па пазначаным кантактным адрасе, на што атрымаў адказ, што яго шукаюць, каб «набіць морду і перадаць вітанне, зафіксаваўшы на відэа».

Абяцаліся грошы і за нейкую асабістую інфармацыю пра чалавека.

Потым на тым жа сайце пачалі з'яўляцца абвесткі пра пошук «крэпкіх людзей для правядзення сілавой акцыі ў Мінску».

Відаць, нехта адгукнуўся на прапанову расіян: на сайце пачалі з'яўляцца асабістыя дадзеныя Аляксея, а таксама звесткі пра яго бацькоў і жонку.

Потым яму пачалі слаць смс-кі з пералікам ранейшых адміністратыўных правапарушэнняў, намякаючы, што ведаюць усю інфармацыю пра хлопца.

Мужчына мяркуе, што інфармацыя магла трапіць да «Кашака» ад супрацоўнікаў нейкіх сілавых структур, бо ў адкрытым доступе такіх звестак, як архіў правапарушэнняў, нумар пашпарта, адрасы бацькоў, вядома, няма.

Урэшце, днямі да мужчыны дадому наведаліся невядомыя ў масках, спрабавалі завабіць яго ў пад'езд, але ён выклікаў міліцыю.

Літаральна ў той жа дзень на дзвярах з'явіўся надпіс балончыкам «Кашара прыйдзе за табой».

Як сказаў Аляксей «Нашай Ніве», ён падаў заяву ва ўпраўленне ўласнай бяспекі МУС, а тыя пераслалі яе ў пракуратуру — цяпер ён чакае адказ. 

У заяве ён прасіў правесці праверку з мэтай высветліць, хто звяртаўся да базы дадзеных па звесткі аб ім і яго сям'і, а таксама праверыць гэтыя дзеянні на парушэнне артыкула 179 КК РБ (незаконны збор і распаўсюд інфармацыі аб прыватным жыцці).

Але ён пісаў заяву толькі па адным эпізодзе, асобна ў міліцыю, кажа, не звяртаўся.

«Я хачу знайсці і давесці да суда справу ў дачыненні тых людзей, якія выдавалі мае звесткі, звесткі пра сваякоў, чым потым мяне шантажавалі», — сказаў нам Аляксей.

«Канечне, было страшна. Асабліва, калі званілі ў дзьверы пад выглядам сацыяльных работнікаў. Спыталіся, «Аляксей?». Я адразу зразумеў усё, а яны далей: «Выходзь». Навошта? «Даведаешся». Я ў глазок зірнуў, а там адзін паўзе ўздоўж сцяны да дзвярэй. І ў гэты момант разумееш, што так не толькі да цябе прыйсці могуць, але і да сваякоў. Вось так! Я міліцыю выклікаў. А на наступны дзень я дадому вяртаўся і ўбачыў трох чалавек ля пад'езда, без масак — медыцынскія маскі ў іх у руках былі. Там ужо страшна не было — гэта малалеткі нейкія. Я пачаў блефаваць, што я іх пазнаў, хаця не быў упэўнены, а яны ўмомант разбегліся. Цяпер шкадую, што не пабег за кімсьці з іх і не злавіў», — дадаў мужчына.

Кажа, што са сваякоў пра гэта ведае толькі маці, астатнім ён нічога не казаў, бо не хоча хваляваць. Тым больш, маўляў, цяжка думаць, што яны могуць стаць ахвярамі расійскіх гопнікаў.

Што будзе, калі пацвердзіцца, што нехта з супрацоўнікаў сілавых ведамстваў спрычыніўся да зліву асабістай інфармацыі?

«Нашай Ніве» адказаў на гэта прэс-сакратар МУС Канстанцін Шалькевіч.

«Надта рана ставіць пытанне, што гэта нейкі супрацоўнік міліцыі спрычыніўся, бо існуе шмат спосабаў, якімі гэтая інфармацыя можа трапіць трэцім асобам. Але я скажу, што гэта незвычайны выпадак, беспрэцэдэнтны! Калі факты сапраўды пацвердзяцца, гэта прывядзе да крымінальнай справы ў дачыненні тых людзей, якія распаўсюдзілі службовую інфармацыю. Зрэшты, у гэтай гісторыі некалькі складаў злачынства: там і нанясенне шкоды маёмасці, і пагрозы, і распаўсюд прыватных звестак. Хай гэты чалавек піша заяву, будзе праведзена разбіральніцтва», — сказаў Шалькевіч.

Каментары56

Цяпер чытаюць

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў21

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў

Усе навіны →
Усе навіны

Гэта неймаверна, але ў Альшаны — агурковую сталіцу Беларусі — з Масквы везлі фуру агуркоў. Яе не пусцілі ў краіну9

Расія ўдарыла па энергетыцы — тысячы сем’яў засталіся без святла

Пасля атакі на НПЗ у Ніжагародскай вобласці кіроўцы сталі ў чэргі2

На беларускіх дарогах ставяць новыя, больш бяспечныя адбойнікі2

Беларус з праблемамі з псіхікай стаў у Расіі намінальным дырэктарам. А як справа накрылася, забралі на фронт — у адзін канец6

«Цяпер мы ямо ўсяго раз на дзень». Жыццё ў пасляваеннай Сірыі пасля падзення рэжыму Асада цяжкае38

«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх21

«Кіберпартызаны» і група Silent Crow заявілі пра ўзлом Расстата і атрыманне даных пра ваенныя страты21

У Расіі гарыць адзін з найбуйнейшых НПЗ12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў21

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць