Эканоміка66

Дырэктар Светлагорскага цэлюлознага камбіната: Абяцаю, што да канца студзеня ў горадзе перастане смярдзець!

На днях у інтэрнэце з'явіўся сюжэт тэлеканала «Белсат», у якім разгневаныя жыхары Светлагорска і раёна патрабавалі вырашыць сітуацыю са смуродам. Ён утвараюцца «дзякуючы» новай вытворчасці Светлагорскага цэлюлозна-кардоннага камбіната.

У сувязі з гэтым журналісты «Гомельскай праўды» задалі дырэктару ААТ «Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат» Юрыю Круку некалькі пытанняў.

— Наша прадпрыемства адпавядае самым высокім сусветным стандартам экалагічнай бяспекі. Кампанія, якая пастаўляла нам усё тэхналагічнае абсталяванне, — гэта найбуйнейшы сусветны вытворца.

Гэтая кампанія працуе з прадпрыемствамі падобнага кшталту і ў Паўднёвай Амерыцы, і ў Паўднёва-Усходняй Азіі, дзе будуюцца заводы па вытворчасці цэлюлозы магутнасцю да двух мільёнаў тон у год. Наш завод магутнасцю 400 тысяч тон. Прадугледжана перапрацоўка як лісцянай, так і хвойнай драўніны.

Выхад прадпрыемства на поўную магутнасць дазволіць скараціць імпарт. Гэта вельмі выгадны і амбіцыйны праект. Акрамя таго, пры яго распрацоўцы былі ўлічаны нормы вельмі жорсткага беларускага прыродаахоўнага заканадаўства.

— А яно сапраўды жорсткае? Або на фоне сусветных стандартаў не надта?

- Што значыць не надта? Нашы нормы ў гэтай галіне нават больш жорсткія, чым у Еўрапейскім саюзе. Напрыклад, па скідах ў воднае асяроддзе, па паказчыках хімічнага і біялагічнага спажывання кіслароду. Гэта сведчыць аб тым, што праект бяспечны.

— Чаму тады жыхары вёскі Якімава Слабада чуюць рэзкі непрыемны пах?

— Гэтая вытворчасць пры запуску, пуска-наладачных работах заўсёды, акцэнтую, заўсёды, суправаджаецца вылучэннем арганічных рэчываў з дрэнным пахам. Пах, сапраўды непрыемны, нагадвае тухлую квашаную капусту. Аднак праектам прадугледжана утылізацыя гэтых рэчываў з дапамогай содарэгенерацыйнага катла, у які яны будуць паступаць і спальвацца. Гэта адзіны спосаб барацьбы з такой праблемай.

— Гэтыя выкіды таксічныя?

- Не. На шматлікіх расійскіх вытворчасцях падобнага тыпу наогул не прадугледжаны содарэгенерацыйныя катлы, якія б ліквідавалі гэтыя рэчывы з дрэнным пахам. Але тым не менш там заводы працуюць. У нас жа я абяцаю жыхарам Светлагорска і раёна, што пах сыйдзе. Да канца студзеня дакладна.

— І ўсё ж такі, людзі могуць атруціцца тымі канцэнтрацыямі, якія ёсць у паветры, ці не?

— На сёння мы пацвярджаем, што канцэнтрацыя бяспечная для жыхароў. Людзям нічога не пагражае.

— Значыць, называць вёску Якімава Слабада «далінай смерці», як гэта зроблена ў тэлесюжэце, не дакладна?

- Гэта, мякка кажучы, няправільна. Больш за тое, скажу, што шмат хто з жыхароў вёскі працуюць у нас на прадпрыемстве, задаволеныя новым працоўным месцам. Завод у цэлым атрымаў штуршок для магутнага развіцця ў будучыні. А часовыя цяжкасці, якія ўзніклі, пераадольныя і хутка будуць ліквідаваны.

Ужо выпушчана першая тысяча тон таварнай цэлюлозы, адгружаная беларускім спажыўцам — Шклоўскаму заводу газетнай паперы, Добрушскай фабрыцы «Герой працы» і іншым.

Каментары6

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, хто купіў у Расіі кампанію «Леста»2

Лукашэнка паставіў задачу развіваць народнае апалчэнне17

У цэнтры Мінска прадаецца сімпатычная сталінка з двума французскімі балконамі1

Меліціна Станюта выйшла замуж — вяселле прайшло ў былой аранжарэі імператрыцы Жазэфіны ў Францыі7

У Падмаскоўі шпіталізавалі пяцярых чалавек з падазрэннем на воспу малпаў. Сярод іх 22‑гадовая беларуска1

Пацверджана смерць 282 тысяч расійскіх вайскоўцаў ва Украіне14

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара14

Каранік не забраў з сабой у Мінск падпалкоўніка, які быў яго прэс-сакратаром. Таму знайшлі новае месца

Маск прадэманстраваў лятаючую «Тэслу»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць